Гродзенскія мастакі павінны заплаціць за зямлю, на якой месцяцца вежы Кася і Бася, 22 тысячы рублёў. Зараз яны шукаюць спонсара і гатовыя разлічыцца з ім творамі, паведаміў «Grodno.in».

Гродзенскія мастакі з Касі і Басі шукаюць грошы каб аплаціць пазыку. Патрэбна 10 000 еўра
Вежы Кася і Бася дзе размяшчаюцца майстэрні мастакоў.

Адкуль з’явілася запазычанасць

Майстэрні размяшчаюцца ў былых воданапорных вежах Кася і Бася. Яны належаць Беларускаму саюзу мастакоў. Арэнда для творцаў бясплатная, але яны павінны аплочваць камунальныя плацяжы.

У чэрвені 2022 года мастакам выставілі пазыку 22 тыс.рублёў за карыстанне зямлёй у апошнія шэсць гадоў. Раней паведамленні аб пазыках не прысылалі. Калі карыстальнікі не змогуць аплаціць запазычанасць, то абласную арганізацыю мастакоў аштрафуюць і анулююць, а пазыку атрымае рэспубліканскі саюз мастакоў.

Дзе мастакі плануюць узяць грошы

Рэспубліканскі саюз мастакоў у Мінску гатовы заплаціць 15 тысяч, астатнія 7 тысяч мастакі павінны выплаціць самі. Пасля зварота ў падатковую і Гродзенскі гарвыканкам ім далі адтэрміноўку на адзін месяц. Зараз мастакі спрабуюць знайсці спонсара і разлічыцца з ім творамі.

Чытайце таксама: Валентина Шоба: «Я — «принцеса в башне» и не надо меня спасать