Навіны

Вынікі закрыцця мяжы: літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, стала менш у пяць разоў

У жніўні 2024 года грамадзяне Літвы прыязджалі ў Беларусь 10 тыс. разоў. Летась за той жа перыяд іх было 33 тыс., а ў жніўні 2022 літоўцы наведвалі нашу краіну 50 тыс. разоў. Пра скарачэнне паездак у Беларусь у пяць разоў за два гады расказала Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Паўплывала закрыццё пунктаў пропуску

На думку літоўскай памежнай службы, пераломны момант здарыўся ў сакавіку 2024 года, калі Літва закрыла два пункты пропуску: «Лаварышкі — Катлоўка» і «Райгардас — Прывалка». Гэта адразу ж паўплывала на колькасць візітаў у Беларусь. Калі ў лютым 2024 года грамадзяне Літвы з’ездзілі ў Беларусь крыху больш за 20 тыс. разоў, то ў сакавіку гэты паказчык склаў 8903.

Сёлета ў жніўні грамадзяне Літвы перасякалі мяжу з Беларуссю 10 120 разоў. Але некаторыя з іх уязджалі двойчы, таму колькасць унікальных уездаў у краіну склала 7358.

Чытайце таксама: Аўтобусаў паміж Літвой і Беларуссю стане яшчэ менш

Бязвіз спарадзіў «бум», але ненадоўга

Літоўцы пачалі актыўна прыязджаць у Беларусь пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму 15 красавіка 2022 года. Максімальную колькасць паездак зафіксавалі ў ліпені 2022 — крыху больш за 56 тыс., сведчаць дадзеныя Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Паступова гэты паказчык памяншаўся. У снежні 2023 года з Літвы ў Беларусь з’ездзілі менш за 17 тыс. разоў.

Беларускія памежнікі лічаць агульную колькасць уездаў за ўвесь час дзеяння бязвізавага рэжыму. Паводле іх падлікаў грамадзяне Літвы з 15 красавіка 2022 да 2 верасня 2024 уязджалі ў Беларусь агулам 557 067 разоў.

Падзяліцца
Меткі: Літвамяжа

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025