Навіны

«Маршрут фантастычны». Як энергетык з Гродна бегла начны марафон на Алімпіядзе ў Парыжы

На Алімпіядзе-2024 у Парыжы ўпершыню ў гісторыі прайшоў алімпійскі аматарскі марафон. Яго прабегла інжынерка філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» Вольга Кулік. Забег праходзіў па той жа трасе, што і для прафесійных спартоўцаў, толькі ўначы.

Марафонская траса даўжынёй 42,195 км прайшла праз знакавыя месцы Парыжа — Луўр, Вандомскую плошчу, Эйфелеву вежу, Версаль. Яна была не толькі цікавай, але і складанай — уключала набор вышыні ў 438 м.

Марафон для аматараў беглі зоркі тэлебачання, мастацтва і спорту. Сярод іх — экс-першая ракетка свету францужанка Амелі Марэсмо, бягуха Пола Рэдкліф, трыятлет Алістэр Браўнлі, біятланіст Мартэн Фуркад. Бегла яго і інжынерка-энергетык з Гродна Вольга Кулік, піша канал «Гродноэнерга». Вольга прабегла трасу з вынікам 4 гадзіны 31 хвіліну і 1 секунду.

«Візуальна маршрут марафона фантастычны, — падзялілася яна ўражаннямі. — Пераадолець дыстанцыю дапамагала неверагодная колькасць балельшчыкаў уздоўж трасы, якія да самай раніцы крычалі, спявалі і ўсяляк падбадзёрвалі кожнага бегуна».

«Я вельмі рада, што ўдзельнічала ў такой значнай падзеі. На памяць пра яе я атрымала свой першы Алімпійскі медаль. Ён даўся нялёгка, але вынікам я задаволеная».

Акрамя гэтага, Вольга пабывала і на алімпійскіх спаборніцтвах, назірала за заплывам на 10 км па Сене і за забегамі спартоўцаў-марафонцаў.

Каб атрымаць адно з 20 024 месцаў у марафоне, трэба было запоўніць анкету і выканаць заданні бегавога чэленджа. Марафон беглі прадстаўнікі 127 краін, найбольш удзельнікаў было з Германіі, ЗША і Францыі. Самаму малодшаму з бегуноў было 20 гадоў, самай старэйшай стала 85-гадовая Барбара Умбер. Амаль траціна ўдзельнікаў (28%) ніколі раней не бегалі марафоны. Спецыяльна для гэтай падзеі арганізавалі светлавое і гукавое шоу, выступалі музычныя гурты і дыджэі, уздоўж трасы арганізавалі зоны падтрымкі для сяброў і сям'і.

Чытайце таксама: «Эмоцыі перапаўняюць!» Гродзенка Аляксандра Хільмановіч бегла эстафету 4 па 400. Тую самую, ад якой адмовілася Ціманоўская

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025