Навіны

Ва Універсітэцкай клініцы распрацавалі лабараторныя профілі: можна зрабіць чэк-ап арганізма

Спецыялісты Гродзенскай універсітэцкай клінікі распрацавалі дыягнастычныя лабараторныя профілі. Комплекс лабараторных даследаванняў, які дапаможа ацаніць стан органаў і сістэм арганізма і дыягнаставаць захворванні на пачатковым этапе, распрацавалі дыягнастычныя лабараторныя профілі.

Лабараторны профіль — гэта набор аналізаў, накіраваных на рашэнне канкрэтнай задачы, напрыклад, дыягностыку захворванняў або ацэнку рызыкі іх развіцця. Ён дазваляе здаць усе неабходныя аналізы адразу і атрымаць вынікі для далейшага лячэння, тлумачаць спецыялісты клінікі.

Арганізм можа падаваць сігналы аб праблемах на ранніх стадыях, напрыклад, праз дрымотнасць, нервовасць або стомленасць. Але людзі часта іх ігнаруюць. Каб прадухіліць сур’ёзныя захворванні, варта праходзіць комплекснае лабараторнае абследаванне штогод. Гэта дапаможа:

  • дыягнаставаць функцыянальны стан органаў і сістэм арганізма;
  • вызначыць рызыку ўзнікнення паталогій;
  • выявіць інфекцыі;
  • ацаніць агульны стан арганізма.

Гэта платная паслуга: каб аформіць дамову на яе, спатрэбіцца пашпарт. Бланк на даследаванне выдадуць у касе, папярэдні запіс не патрэбны. Здаваць кроў для аналізу трэба нашча.

Профіль можна абраць самастойна на сайце клінікі ці па рэкамендацыі доктара, таксама можна пракансультавацца ў аддзяленні платных паслуг. Здаць аналізы можна па будных днях з 08.00 да 12.30. Большасць вынікаў будуць гатовы за дзень.

Што можна праверыць

Для пацыентаў даступныя амаль два дзясяткі дыягнастычных профіляў. У залежнасці ад мэтаў, яны ўключаюць агульны і біяхімічны аналізы крыві, аналізы на гармоны, вітаміны і антыцелы, анкамаркеры, агульны аналіз мачы. Кроў для ўсіх даследаванняў бяруць з вены. Кошты на абследаванні вагаюцца ад 13,54 руб. за ліпідаграму да 212,26 руб. за «VIP-
абследаванне» для жанчын. Актуальны кошт можна ўдакладняць на сайце клінікі. Даступныя:

  • штогадовае прафілактычнае лабараторнае абследаванне для ўдакладнення агульнага стану здароўя;
  • абследаванне шчытападобнай залозы (першаснае);
  • кардыярыск;
  • ліпідны спектр (ліпідаграма);
  • абследаванне печані;
  • абследаванне нырак;
  • абследаванне падстраўнікавай залозы;
  • рэўматалагічнае абследаванне;
  • дыягностыка анемій;
  • дыягностыка цукровага дыябету;
  • анкалагічны пошук (для мужчыны);
  • анкалагічны пошук (для жанчыны);
  • ранняя дыягностыка цяжарнасці па крыві;
  • дыягностыка гарманальнага фону жанчыны;
  • дыягностыка гарманальнага фону мужчыны;
  • спермаграма;
  • жанчыны 40+ (штогадовае абследаванне);
  • vip-абследаванне для жанчын.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025