Блокпасты ўсталявалі ля вёскі Янышы на трасе ў бок Баброўнікаў і мяжы з Польшчай. Іх абсталявалі супрацьдроннымі сеткамі.





Зборы з ваеннаабавязанымі, прыпісанымі ў тэрытарыяльныя войскі, у Ваўкавыскім раёне пачаліся 6 жніўня.



Блокпасты ўстанавілі ўдзельнікі батальёна тэрытарыяльнай абароны, перададзеныя ў часовае падпарадкаванне 6-й асобнай механізаванай брыгадзе. Яны нясуць там службу ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і памежнай службы Рэспублікі Беларусь, паведамляе канал «На западном рубеже».
Воінскія часці тэрытарыяльнай абароны даўкамплектавалі ваеннаабавязанымі, якіх прызвалі з запасу.

Падраздзяленні адпрацоўваюць вядзенне спецыяльных баявых дзеянняў у цяжкадаступнай мясцовасці з ужываннем агнявых сродкаў ва ўмовах складанай радыёэлектроннай абстаноўкі.