Брэсцкі забудоўшчык «Палессежылбуд» запусціў продаж кватэр і агучыў цану квадратнага метра ў жылым квартале «Гранд» на скрыжаванні вуліц Грандзіцкай і Каплічнай.
«Квадрат» у таўнхаусе абыдзецца ў 2956,3 рублі — для агляду кватэр можна запісацца на бясплатную экскурсію, паведамляе s13.ru.
На ўласным участку можна будзе гатаваць барбекю
Брэсцкая фірма будуе квартал «Гранд» на перасячэнні вуліц Грандзіцкай і Каплічнай, непадалёк ад рынку «Карона». Агулам будзе ўведзена 16 двухпавярховых таўнхаусаў.
Па тэме:
- Якім будзе квартал таўнхаусаў амаль у цэнтры Гродна
- Як змяняўся план забудовы таўнхаусаў у Грандзічах
Фасады дамоў упрыгожаць драўлянымі панэлямі і цаглянай кладкай. У кожнай сям'і будзе асобны ўваход і ўчастак на 3−4 соткі, дзе разам з суседзямі можна рабіць барбекю.
Тэрыторыя жылога комплексу будзе закрытай — з уласнай паркоўкай на ўездзе і камерамі відэаназірання.
Кватэры будуць двухпавярховымі з панарамнымі вокнамі
Унутры кожнага таўнхауса з’явяцца двухпавярховыя кватэры плошчай 92,11 і 95,36 кв.м. На першым паверсе запланаваны тамбур, кацельная і санвузел, але большую частку зойме гасцёўня і кухня з панарамнымі вокнамі «ў падлогу». На другім паверсе — тры спальні, гардэробная і ванная. Вышыня столяў у доме — 2,7 метра.
Забудоўшчык плануе здаць першы таўнхаус да канца 2024 года.