Арандаваць участак пад будаўніцтва можна на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Белыя Росы. Па ўмовах таргоў, тут можна пабудаваць фізкультурна-аздараўленчы і спартыўны аб’ект, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці
Плошча ўчастка — 0,1785 га, ён знаходзіцца ў мікрараёне Дзевятоўка-3 побач з жылымі дамамі і крамай будматэрыялаў.


Па ўмовах таргоў, пакупнік атрымае зямлю ў арэнду на 50 гадоў. На распрацоўку і зацвярджэнне праекта ў яго будзе два гады — у выпадку, калі работы не будуць выкананы ў тэрмін, прыйдзецца заплаціць штраф. На ўчастку можна пабудаваць спартыўны аб’ект з памяшканнямі бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Аўкцыён адбудзецца 24 верасня. Пачатковая сума лоту — 35 140 руб.
Чытайце таксама: Што з басейнам «Лазурны» і палацам спорту на М6?