Намінальны налічаны сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці ў ліпені 2024 склаў 2136,9 рубля. Найбольш зарабляюць у галіне інфармацыі і сувязі — у сярэднім амаль 4 тыс. рублёў. Горш за ўсё плацяць супрацоўнікам творчых, спартыўных і забаўляльных сфер — сярэдняя зарплата там меней за 1,5 тыс. рублёў. Лічбы апублікавала Галоўнай статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Дзе ў Гродзенскай вобласці плацяць ніжэй за сярэднюю

  • Нерухомасць – 1853 рублёў. 
  • Аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў – 1815 рублёў, 
  • Сацыяльная сфера і ахова здароўя – 1724 рублёў,
  • Адміністрацыйныя і дапаможныя паслугі – 1675 рублёў,
  • Часовае пражыванне і харчаванне – 1524 рублі, 
  • Адукацыя – 1509 рублёў, 
  • Прадастаўленне іншых відаў паслуг – 1495 рублёў, 
  • Творчасць, спорт, забавы і адпачынак – 1453 рублі. 

Намінальная налічаная зарплата гэта заробак да выплаты падаткаў і страхавых унёскаў. Гэта значыць, на рукі работнік атрымлівае менш — трэба адняць 13% падаходнага падатку і 1% узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Хто ў вобласці зарабляе вышэй за сярэднюю 

  • Інфармацыя і сувязь – 3974 рублі, 
  • Фінансавая і страхавая дзейнасць – 2784 рублі, 
  • Будаўніцтва – 2698 рублёў, 
  • Сельская гаспадарка – 2081 рублі, 
  • Транспарт, паштовая і кур’ерская сферы – 2032 рублі. 

Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

За год сярэдні заробак вырас амаль на чвэрць

Згодна з дадзенымі Белстата, сёлетні сярэдні заробак у ліпені, у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года, вырас амаль на 400 рублёў або на 22,8%. У ліпені 2023 года сярэдні намінальны заробак у Гродзенскай вобласці складаў 1740 руб.

Чытайце таксама: