Намінальны налічаны сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці ў ліпені 2024 склаў 2136,9 рубля. Найбольш зарабляюць у галіне інфармацыі і сувязі — у сярэднім амаль 4 тыс. рублёў. Горш за ўсё плацяць супрацоўнікам творчых, спартыўных і забаўляльных сфер — сярэдняя зарплата там меней за 1,5 тыс. рублёў. Лічбы апублікавала Галоўнай статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Дзе ў Гродзенскай вобласці плацяць ніжэй за сярэднюю

  • Нерухомасць — 1853 рублёў.
  • Аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў - 1815 рублёў,
  • Сацыяльная сфера і ахова здароўя — 1724 рублёў,
  • Адміністрацыйныя і дапаможныя паслугі - 1675 рублёў,
  • Часовае пражыванне і харчаванне — 1524 рублі,
  • Адукацыя — 1509 рублёў,
  • Прадастаўленне іншых відаў паслуг — 1495 рублёў,
  • Творчасць, спорт, забавы і адпачынак — 1453 рублі.

Намінальная налічаная зарплата гэта заробак да выплаты падаткаў і страхавых унёскаў. Гэта значыць, на рукі работнік атрымлівае менш — трэба адняць 13% падаходнага падатку і 1% узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Хто ў вобласці зарабляе вышэй за сярэднюю

  • Інфармацыя і сувязь — 3974 рублі,
  • Фінансавая і страхавая дзейнасць — 2784 рублі,
  • Будаўніцтва — 2698 рублёў,
  • Сельская гаспадарка — 2081 рублі,
  • Транспарт, паштовая і кур’ерская сферы — 2032 рублі.

Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

За год сярэдні заробак вырас амаль на чвэрць

Згодна з дадзенымі Белстата, сёлетні сярэдні заробак у ліпені, у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года, вырас амаль на 400 рублёў або на 22,8%. У ліпені 2023 года сярэдні намінальны заробак у Гродзенскай вобласці складаў 1740 руб.

Чытайце таксама: