Горад

У Гродне прадаюць гасцініцу побач з цэнтрам. Але ёсць нюанс: пакуль гатовы толькі фундамент

Недабудаваны гасцінічны комплекс прадаюць на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў 17/1. Раней на яго месцы знаходзіўся двухпавярховы дом, але яго знеслі ў 2022−2023 гадах, каб пабудаваць гатэль. Участак з фундаментам можна купіць за $ 120 000.

Што планавалі збудаваць

Згодна з праектам, будынак будзе трохпавярховым з цокалем, плошчай 1562 кв.м. На другім і трэцім паверсе павінны былі з’явіцца гасцінічныя нумары на 38 месцаў. Але папярэдні ўласнік паспеў пабудаваць толькі падмурак з бетонных блокаў і перакрыцце з жалезабетонных пліт. Да яго падведзены ўсе камунікацыі: ацяпленне, газ, вада, каналізацыя і электрычнасць.

Месца, дзе павінен з’явіцца гасцінічны комплекс. Фота: shoprealty.by

Гасцініцу планавалі ўвесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе. Заказчыкам будаўніцтва была гродзенская прадпрымальніца.

Што было раней на гэтым месцы

Раней на месцы недабудаванага гатэля стаяў двухпавярховы цагляны дом 1930-х гадоў — ён знаходзіўся ў аварыйным стане, у ім ніхто не жыў. Яго знеслі недзе паміж жніўнем 2022 і чэрвенем 2023 года.

Суседні дом на Савецкіх пагранічнікаў 17 адрэстаўравалі: аднавілі цэглу і дах, замянілі вокны і зрабілі ганак. Зараз у будынку знаходзяцца кавярня «Mood», салон прыгажосці і крама кветак.

Побач знаходзіцца даўно закінуты басейн «Лазурны», які гарвыканкам паабяцаў рэканструяваць і адкрыць да 2025 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025