Лікёра-гарэлачны завод у аграгарадку Мажэйкава Лідскага раёна прадаюць з аўкцыёну. Пачатковая цана — 30 млн рублёў. Яго беспаспяхова спрабавалі прадаць летась. Зараз лот зноў выстаўлены на таргі, а яго цана вырасла на 10 млн рублёў.
Завод займае плошчу амаль 2,6 гектараў. На тэрыторыі знаходзіцца 14 капітальных пабудоў — яны выстаўлены на аўкцыён разам з абсталяваннем.
На заводзе ёсць цэх лікёра-гарэлачных вырабаў на 3,4 тыс. кв.м., спіртасховішча, міні-ЦЭЦ і склад гатовай прадукцыі.
Аўкцыён пройдзе 3 верасня. Пачатковая сума лота — 30 млн рублёў. Упершыню завод выставілі на таргі ў чэрвені 2023 года, тады сума лота склала 20 млн рублёў.
Завод з’явіўся ў 1939 годзе. У 2010 годзе яго рэканструявалі. На прадпрыемстве выраблялі гарэлку, лікёры і брэндзі. Спірт класу «люкс» вытворчасці завода ў Мажэйкаве атрымліваў адзнаку «Найлепшы спірт» на міжнародным конкурсе ў Маскве ў 2012−2013 гадах.