Надзею Сцяпанаву і Жанну Захаркевіч асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі. Прысуд вынеслі 19 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Таксама ім дадалі той тэрмін, ад якога яны збеглі.
Цяпер канчаткова Надзея Сцепанцова павінна адбыць у калоніі агульнага рэжыму 5 гадоў 6 месяцаў, Жанна Захаркевіч — 5 гадоў.
Зараз іх прызналі вінаватымі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове (ч.2 арт. 361−4 КК).
З маёмасці гродзенак арышт знялі.
Жанну Захаркевіч і Надзею Сцепанцову асудзілі за счэпку падчас акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Яны нібыта прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК) і ўсталі ў счэпку, «сваім целам сталі выштурхоўваць супрацоўнікаў са свайго шляху», што прычыніла 11 супрацоўнікам фізічны боль і пабоі (арт. 364 КК).
Чытайце таксама: