Горад

Дзень горада 2024 у Гродне: што вядома пра святкаванне

Дзень горада ў 2024 годзе будуць святкаваць у Гродне 6 і 7 верасня. У пятніцу адбудуцца афіцыйныя мерапрыемствы, а канцэртная праграма і асноўныя актыўнасці для гараджан запланаваны на суботу. Галоўнай зоркай стане расійскі артыст, які падтрымлівае вайну.

UPD. З’явілася поўная падрабязная праграма Дня горада Гродна 2024.

6 верасня: міжнародны форум і новая пліта на «Алеі кіно»

Першы дзень свята распачнецца з адкрыцця міжнароднага эканамічнага форуму і рэгіянальнай выставы дасягненняў Гродна. Таксама запланавана ўскладанне кветак да помніка і адкрыццё новай пліты на «Алеі кіно».

Зараз на вуліцы Савецкай усталявана 12 пліт у гонар савецкіх і беларускіх стужак, якія здымаліся ў Гродне. Сярод іх «Міколка-Паравоз», «Белые росы», «Я родам з дзяцінства» і іншыя. Летась на алеі кіно з’явілася пліта ў гонар беларуска-расійскага серыяла «Покушение».

7 верасня: фестываль сыру і паказ мод

Мерапрыемствы ў другі дзень свята распачнуцца ў 11:00 — галоўныя актыўнасці разгарнуцца на плошчы Леніна і на вуліцы Савецкай. Агулам запланавана 11 творчых пляцовак.

На вуліцы Дзяржынскага з’явіцца вялікае пано — там цягам дня графіцісты будуць маляваць пейзажы Гродна.

На плошчы Тызенгаўза пройдзе арт-фестываль «Гарадскія кветкі», а на плошчы Леніна адбудзецца паказ мод — абяцаюць прадэманстраваць 28 калекцый.

Фестываль тэатраў «Батлейка» з удзелам васьмі калектываў пройдзе на вуліцы Савецкай. На Савецкай плошчы адбудзецца фестываль сыру з народнай дэгустацыяй і выступленнямі дзяржаўных калектываў.

Фінал свята: канцэрт Стаса Міхайлава і неонавае шоў

Канцэртная праграма Дня горада распачнецца ў 20:30 на вуліцы Савецкай. Амаль адразу — праз паўгадзіны — на сцэну выйдзе хэдлайнер свята Стас Міхайлаў.

Увечары ў Гродне можна будзе паглядзець на салют, а ў Швейцарскай даліне зладзяць водна-неонавае шоў. Пасля 24:00 на галоўную сцэну выйдуць кавер-бэнды і дыджэй.

На гарадскія святы пастаянна запрашаюць расійскіх выканаўцаў

Два гады запар хэдлайнерамі Дня горада становяцца выканаўцы з Расіі, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне. Летась у Гродна прыязджаў Аляксандр Маршал. Спеваку забаронены ўезд ва Украіну з-за яго выказванняў у падтрымку вайны і анексіі Крыма.

Сёлетні хэдлайнер — Стас Міхайлаў — таксама актыўна падтрымлівае расійскія ўлады і вайну ва Украіне.

Алег Газманаў на святкаванні 9 траўня ў Гродне. Фота: vgr.by

Расійскіх праваенных выканаўцаў запрашаюць і на іншыя гарадскія святы. У 2023 годзе на 9 траўня ў Гродна прыехала група «Любэ» — лічыцца, што гэта любімы гурт Пуціна. Франтмэн Мікалай Растаргуеў знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі. У 2022 годзе ў Гродна прыязджаў Алег Газманаў — тады Уладзімір Каранік і Юрый Караеў праспявалі з ім на сцэне.

Падзяліцца
Меткі: святы

Апошнія запісы

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025