Аляксандра два месяцы таму пераехала з Мінска ў Гродна і да гэтага часу ў шоку ад таго, якім цудоўным аказаўся горад. Ролік з эмоцыямі, які яна выклала ў сваім TikTok, заўважыў CityDog.io. Пад відэа пакінулі больш за 700 каментароў. У іх многія падтрымалі дзяўчыну і самі расказалі пра тое, за што любяць Гродна. Але былі і тыя, каму горад зусім не спадабаўся.

Чым адрозніваюцца гродзенцы?

Аляксандра расказвае, што ў Гродне ёй усюды і заўсёды гавораць «дзякуй» і «калі ласка», жадаюць добрага дня, усміхаюцца, прытрымваюць дзверы. Ёй падаліся вельмі ветлівымі таксісты, супрацоўнікі магазінаў і кафэ, гатовыя адказаць на ўсе пытанні і дапамагчы, калі ўзнікне патрэба.

«Усе супермегаветлівыя! Гэта так прыемна!» — Кажа Аляксандра.

@alexandra_plisko Такой приятный опыт получается, надеюсь, так будет и дальше 🙌🏻 #переезд #гродно #минск #рб #беларусь ♬ original sound — alexandra_plisko

Да гэтага дзяўчына сем гадоў пражыла ў Мінску і параўнанне з Гроднам — не на карысць сталіцы. Спачатку яна баялася пераезду з вялікага горада ў горад паменш. Але ў выніку яна ад Гродна ў захапленні.

Чытайце таксама: Гродна — другі найлепшы для жыцця горад Беларусі, але трапіў у антылідары па рэпрэсіях

Што думаюць пра Гродна астатнія беларусы: падабаецца многім, але не ўсім

Аляксандра ў канцы роліка спытала ў беларусаў, што яны думаюць пра Гродна. Публікуем некаторыя адказы (на мове арыгіналу).

«Это Гродно детка, самый лучший город в Беларуси», — піша Vitalii.Grodno.

«Даа, у Гродно такой вайб🥰 7 лет жила там, пока училась в медицинском) город в сердечке навсегда💔🥹», — пишет Саша Виноградова.

«Тоже прожила 8 лет в Минске) и тоже идет второй месяц жизни в Гродно) и, пожалуй, это было лучшее решение)», — піша карыстальніца з нікам 111. Яна родам з Мастоўскага раёна, але вучылася ў Мінску, засталася там адпрацоўваць і выйшла замуж. «За 8 лет город так и не стал мне родным, здесь чувствую себя комфортнее. Муж родом из Могилевской области, но тоже не любил Минск. Так и решились на переезд», — тлумачыць яна.

І гэта не адзіная гісторыя пераезду з Мінска ў Гродна. Карыстачка mufate піша:

я детство провела в гродненской области, но уже тогда этот город нравится, а потом семьёй переехали в Минск и 7 лет в нём прожила, но город начал «душить». один раз съездила с мужем посмотреть город, и ему тоже понравился и решили, что переедем хотяб попробовать тут пожить. теперь мужа в Минск не затащить, но нам и не особо хочется. разве что покупки какие-то, работа или к родственникам.

Яна зазначае, што ў Гродне «людзі вельмі добрыя пасля Мінска».

Але не ўсе гатовы так расхвальваць Гродна. Кацярына Бу піша: «Прожила в Минске 12 лет, наоборот очень сложно адаптироваться в Гродно за 2 года так и не привыкла. Здесь скучно, выйти особо некуда, развлечений особо тоже нет. Только кафе. Даже нет хорошей набережной».

У каментарах ёй адказваюць, што месцаў у Гродне хапае — было б жаданне іх шукаць. «Просто Гродно нужно узнать, он очень таинственный и полон истории, которая завораживает. И не каждый человек, который живёт в Гродно, знает о истории города», — піша карыстальніца з нікам
user7358436457078.

Карыстальнік Netfors не лічыць гродзенцаў культурнымі - у яго пра іх склалася дрэннае ўражанне:

дадада)))сложный город Гродно.
На первый взгляд вежливый)))но это только если вы там пару лет живете.А если вы останетесь жить, то о вы сразу увидите провиециальные заносчивость, высокомерие

это вы просто не сталкивались с хамством которого здесь полно.
потом ваш восторг испарится.
это всегда так сначала.
Минск более прогрессивный.Гродно большая деревня.

З’явіліся ў каментарах і тыя, хто толькі думае аб тым, каб пажыць у Гродне:

«Очень люблю этот город, периодически ездим с мужем, сами из маленького городка Брестской области, но мечтаем переехать в Гродно».

Чытайце таксама: