Археалагічныя раскопкі. Фота ілюстрацыйнае: "Вячэрні Гродна"
Зараз давядзецца перапісваць гісторыю: выявілася, што ваколіцы Гродна засялілі як мінімум у 10 разоў раней, чым навукоўцы лічылі да гэтага часу.
Каля вёскі Кашэўнікі пад Гроднам на Нёмане археолагі знайшлі артэфакт узростам не менш за 100 тыс. гадоў, расказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза на БелТА. Гэта значыць, што першыя людзі засялілі гэтую тэрыторыю як мінімум у 10 разоў раней, чым вучоныя думалі да гэтага. Раней лічылася, што людзі з’явіліся тут 12 тысяч гадоў таму.
Таксама ва ўвазе археолагаў знаходзяцца Краснасельскія крэмнездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Іх уключылі ў канцэпцыю нацыянальных археалагічных праектаў, падзяліўся вучоны. Ужо каля 4,5 тыс. гадоў таму там жылі першыя шахцёры на тэрыторыі Беларусі. Зараз стаіць пытанне аб музеефікацыі гэтага месца і стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам ці парку. Там можна было б паказаць тэхналогіі здабычы крэмневай сыравіны ў глыбокай старажытнасці шахтавым спосабам. Навукоўцы прапануюць больш актыўна далучаць гэтае месца да сферы турызму.
Самая старажытная стаянка Беларусі і адна з найстаражытнейшых у Еўропе знаходзіцца каля вёскі Агова (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Спачатку яе ўзрост вызначалі ў 250 тыс. гадоў, потым не менш як 300 тыс. гадоў. Цяпер навукоўцы перакананыя, што ёй не менш за 400 тыс. гадоў - з’яўляюцца новыя прыродазнаўчыя аналізы і дадзеныя, якімі аперуюць навукоўцы.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…