Раман Смірноў. Фота: linkedin
Судовае паседжанне па справе Рамана Смірнова прайшло 15 жніўня. Былому старшыні яўрэйскай абшчыны і дырэктару ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» пагражае да чатырох гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі.
Рамана Смірнова абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — «Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», піша канал «Право имеют». Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне ці пазбаўленне волі да чатырох гадоў. Справу разглядаюць у судзе Гродзенскага раёна, суддзя — Станіслаў Пранько.
Рамана Смірнова затрымалі яшчэ ў красавіку. Прычынай сталі каментары на адрас службовых асоб і Аляксандра Лукашэнкі. Прапагандысты напісалі, што ён адпраўляў дадзеныя ў Telegram-каналы «Беларусь головного мозга» і «Nexta», уступіў у «План «Перамога». У 2020-м гродзенца затрымлівалі за ўдзел у мітынгу. Дадзеныя мужчыны былі ў канале «Поступи по совести». Раман пісаў, што не будзе працаваць з міліцыянтамі.
Інфармацыю аб затрыманым не давалі нават сям'і, стала вядома Hrodna.life ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй. Раман Смірноў быў старшынёй яўрэйскай абшчыны прыкладна з 2020 года. Пасля ягонага затрымання стала зразумела, што ён вернецца не хутка, а старшыня быў патрэбны для вырашэння адміністрацыйных пытанняў. Савет абшчыны абраў новага кіраўніка. З 2020 года абшчына мінімізавала грамадскую актыўнасць і колькасць публічных мерапрыемстваў, такіх як канцэрты і выставы. Гэта звязана з пазіцыяй рабіна, падзялілася крыніца.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…