У Гродне дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам і пайшла да яго ў госці. А ноччу яна апынулася на вуліцы з замкнутымі ў яго кватэры рэчамі, а сам хлопец знік. Што адбылося?

Усё здарылася на вуліцы Камарова. Пасля знаёмства хлопец запрасіў дзяўчыну ў госці. У нейкі момант маладому чалавеку спатрэбілася ў краму. Ён вырашыў не пакідаць дома малазнаёмую дзяўчыну і папрасіў пачакаць яго каля пад’езда. Пасля гэтага ён бясследна знік.

Ужо пад раніцу — у 03:40 — дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю, каб ёй дапамаглі забраць з зачыненай кватэры асабістыя рэчы.

Да паловы на дзевятую раніцы, калі ў Telegram-канале міліцыі публікавалі зводку начных падзей, гаспадар кватэры з крамы яшчэ не вярнуўся. Міліцыя праводзіць праверку.

Чытайце таксама: Прыехалі на гастролі і зніклі: як у 1941-м трупа бранскага тэатра знікла ў Гродна