Навіны

У Гродне за дзяржзраду будуць судзіць поўнага цёзку былога дырэктара шклозавода. Што вядома пра Ігара Бацяна?

У Гродне будуць судзіць чалавека, чые дадзеныя цалкам супадаюць са звесткамі былога дырэктара шклозавода «Нёман» — Ігара Міхайлавіча Бацяна. Яго абвінавачваюць паводле палітычнага артыкула — здрада дзяржаве.

За што збіраюцца судзіць Бацяна

Судовае пасяджэнне па справе аб дзяржздрадзе з’явілася ў раскладзе Гродзенскага абласнога суда. Яно пройдзе 26 жніўня ў закрытым рэжыме. Суддзя — Руслан Гурын.

Частка 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэкса, паводле якой абвінавачваюць Бацяна, уключае ў сябе выдачу замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь і звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты іншых дзяржаў. Таксама ў яе ўваходзіць шпіянаж або пераход на бок ворага падчас вайны ці ўзброенага канфлікту і дапамога замежнай дзяржаве ў дзейнасці, накіраванай на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Санкцыі артыкула прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў са штрафам ці без штрафу.

Чым вядомы Ігар Бацян

Ігар Бацян нарадзіўся ў Лідзе. Яму 60 гадоў. Ён кіраваў шклозаводам «Нёман» у Бярозаўцы 12 гадоў - з 2005 па 2017 год. Да гэтага, з 2000 па 2004 Бацян быў дырэктарам па маркетынгу на Лідскім піўзаводзе, піша «Наша Ніва».

У траўні 2010 года супраць Бацяна і яго намесніка па фінансавай частцы пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу. Іх падазравалі ў тым, што ў 2007−2009 гадах яны давалі ілжывыя звесткі ў дзяржаўныя статыстычныя органы, з-за чаго прадпрыемства атрымала ад дзяржавы больш за 73 млрд рублёў. Кіраўніцтва завода зладзіла збор подпісаў сярод працоўных пад зваротам да Лукашэнкі ў сваю абарону. Тады следчыя не змаглі даказаць віну, справу закрылі.

У 2014 СМІ пісалі, што Бацян панясе «поўную матэрыяльную адказнасць» за шкоду прадпрыемству пры арганізацыі вытворчасці шклаваты. УСК па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальныя справы па факце прычынення шкоды заводу і злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі службовымі асобамі завода. Спачатку праект па вытворчасці шклаваты не рэалізавалі ў абяцаны тэрмін, а калі цэх усё ж запусцілі, жыхары Бярозаўкі былі незадаволены пагаршэннем экалогіі. У 2016 годзе Бацян мусіў даваць справаздачу за гэта перад гараджанамі і чыноўнікамі.

Пасля звальнення з прадпрыемства ў 2017 годзе Бацян узначаліў аддзел развіцця і дзіцяча-
юнацкага хакея ў Федэрацыі хакея Беларусі.

Артыкул палітычны, але ў палітыцы не заўважаны

У 2020 годзе Бацян публічна не праяўляў сваёй грамадскай пазіцыі. 16 жніўня яго Telegram-акаўнт уступіў у праўладную суполку «За Беларусь!». Хутчэй за ўсё, гэта было па разнарадцы — тады да яе далучалася мноства функцыянераў, адзначае «Наша Ніва».

На яго старонцы ў Instagram — фота з падарожжаў, здымкі прыроды, загараднага ўчастка, цытаты рэлігійных дзеячаў і знакамітасцяў. Сярод яго падпісак «ВКонтакте» пераважна расійскія медыя і рэлігійныя супольнасці. Бацян не заходзіў у сацсеткі з кастрычніка 2023 года.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025