Навіны

У Скідзелі прадаюць «замак», перабудаваны з былога дома ксяндза

Прыватны дом, стылізаваны пад замак, стаіць у парку былой сядзібы Чацвярцінскіх у Скідзелі. У аснове — будынак, імаверна, канца XIX стагоддзя. Яго спрабавалі прадаць яшчэ два гады таму. Цяпер цана знізілася на $ 7 тыс.

Дом-замак з арачнымі вокнамі і галандскай цэглай ручной фармоўкі

«Замак» пабудаваны з сучасных матэрыялаў: цэглы і газасілікатных блокаў, яго ўцяплілі і атынкавалі. Муры ўпрыгожаны галандскай абліцовачнай цэглай ручной фармоўкі, — паведамляе агенцтва нерухомасці «Бугриэлт».

Вокны — арачныя і панарамныя, з пластыкавымі трохкамернымі шклопакетамі з двухбаковым ламініраваннем. У дом заведзена электрычнасць. З інжынерных сетак ёсць разводка вады і каналізацыі, але самі яны адсутнічаюць.

Музычны пакой, більярдная і пяць спальняў

Будынак двухпавярховы. Згодна з праектам, на першым паверсе запланавана кухня-сталовая, трэнажорная зала, більярдная, музычны пакой, санвузел, топачная і тэраса. На другім паверсе — пяць спальняў, кабінет і балкон.

«Гасцёўня абсталявана раскошнай печкай-камінам. Ёсць старадаўні склеп з арачнымі скляпеннямі з цэглы», — адзначаецца ў аб’яве.

Агульная плошча дома — 286 кв.м., жылыя з іх 152 кв.м. Два гады таму цана будынка складала $ 95 тыс., зараз за яго просяць $ 88 тыс. Праўда, цана знізілася толькі ў доларах. У рублях яна наадварот вырасла — з 241 794 да 278 748 рублёў.

Можна жыць самому, а можна арганізаваць турбізнес

Плошча ўчастку, дзе стаіць дом-замак — 0,12 га. Там растуць дэкаратыўныя хмызнякі і туі, таксама ёсць гараж і гаспадарчая пабудова. Будынак знаходзіцца на тэрыторыі сядзібнага парку Чацвярцінскіх канца XIX стагоддзя, які мае статус помніка прыроды. У 100 метрах ад яго працякае рэчка Спушанка, стаіць неагатычны касцёл 1870 года пабудовы. Сама сядзіба не захавалася.

Агенцтва нерухомасці лічыць, што такі дом у сярэднявечным стылі — унікальная прапанова і «трыўмф гісторыі». «Надзейная крэпасць і дом сучаснай сям'і — цудоўнае спалучэнне! Можна арганізаваць гасцінічна-турыстычны бізнес», — дадаюць у аб’яве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025