«Белмаркет», які знаходзіўся на рынку «Карона», прыпыняе сваю працу. Зараз у Гродне засталіся ўсяго дзве крамы папулярнай сеткі.
Новы тавар у «Белмаркет» на вуліцы Горкага не завозілі, а на выхадных рэшткі асартыменту распрадавалі са зніжкамі, паведамляе NewGrodno.by.
«Частку стэлажоў і вітрын разабралі. Многія паліцы былі пустымі», — распавёў адзін з пакупнікоў.
Па тэме: Замест «Белмаркета» — «Маяк»: на Соламавай адкрылі новы дыскаўнтар
«Белмаркет» на рынку «Карона» на вуліцы Горкага адкрылі 30 чэрвеня 2012 года. Гэта была першая крама сеткі ў Гродне. Пазней крамы «Белмаркет» адкрываліся таксама ў гандлёвых цэнтрах «Фламінга» на Соламавай і Кляцкова, а таксама ў іншых месцах горада. У 2017 годзе сетку «Белмаркет» набыла сетка «Гіпа», але рэбрэндынгу не адбылося.
У 2023 годзе «Белмаркет» закрыў чатыры крамы ў Гродне. Тады прычыны выхаду з мясцовага рынку не паведамляліся. Зараз у горадзе засталося толькі два «Белмаркеты»: на Альшанцы і на вуліцы Шчорса.