Навіны

Улады хочуць запісаць песню пра Гродна. Але яны ўжо ёсць

Улады шукаюць, хто створыць і запіша песню пра Гродна. На гэта збіраюцца выдаткаваць 7000 рублёў з гарадскога бюджэту. Песня павінна быць гатовая да 6 верасня.

Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый размясціў заяўку для вывучэння кан’юнктуры рынку. Якой павінна быць песня, у заяўцы не сказана.

Пошук у інтэрнэце дае як мінімум некалькі песень пра Гродна. Адна з самых вядомых — «Только в Гродно». У 2015 годзе відэарэжысёр Максім Швед знайшоў аўтар песні. Ім апынуўся Аляксандр Кныш, які не ставіўся сур’ёзна да сваёй творчасці. Цяпер песня абзавялася шэрагм рэміксаў.

Таксама песню Гродна прысвяціў выканаўца Іван Вайтовіч. А ў Свята-Пакроўскім саборы запісалі песню «Любы Гродна» на матыў «Despacito».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025