Улады шукаюць, хто створыць і запіша песню пра Гродна. На гэта збіраюцца выдаткаваць 7000 рублёў з гарадскога бюджэту. Песня павінна быць гатовая да 6 верасня.
Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый размясціў заяўку для вывучэння кан’юнктуры рынку. Якой павінна быць песня, у заяўцы не сказана.
Пошук у інтэрнэце дае як мінімум некалькі песень пра Гродна. Адна з самых вядомых — «Только в Гродно». У 2015 годзе відэарэжысёр Максім Швед знайшоў аўтар песні. Ім апынуўся Аляксандр Кныш, які не ставіўся сур’ёзна да сваёй творчасці. Цяпер песня абзавялася шэрагм рэміксаў.
Таксама песню Гродна прысвяціў выканаўца Іван Вайтовіч. А ў Свята-Пакроўскім саборы запісалі песню «Любы Гродна» на матыў «Despacito».