Навіны

Rzeczpospolita: Анджэй Пачобут пагадзіўся з’ехаць з Беларусі яшчэ вясной

Палітвязень, журналіст і лідар польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут яшчэ ў красавіку 2024 года пагадзіўся пакінуць Беларусь. Пра гэта газеце Rzeczpospolita расказала кіраўнічка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.

— Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну, — распавяла Борыс польскаму выданню. — Анджэй выглядаў вельмі дрэнна. У мяне разрывалася сэрца.

Анжаліка Борыс змагла сустрэцца з Анджэем Пачобутам у красавіку 2024 года пасля таго, як напісала пра гэта просьбу Аляксандру Лукашэнку. Сустрэча працягнулася 2,5 гадзіны. Борыс была адзіным чалавекам, з якім за доўгі час меў магчымасць сустрэцца палітвязень.

Пасля гэтага, 15 красавіка, Борыс у Варшаве сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Яна расказала яму пра стан Пачобута, які на той момант знаходзіўся ў зняволенні ўжо больш за тры гады.

— Я заклікала да перамоваў аб вызваленні Анджэя. Я прасіла і буду прасіць таксама беларускія ўлады змяніць ягоную сітуацыю. Гаворка ідзе пра жыццё майго прыяцеля, — кажа ён.

Пра што размаўлялі Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс?

— Наша размова тычылася становішча Саюза палякаў. І я, і Анджэй хочам, каб польскасць тут захавалася, каб мы маглі выкладаць польскую мову. Наша Польшча тут, на Нёмане. Ён быў рады, што мы працягваем рабіць гэта ў гэтай складанай сітуацыі. Я папрасіла яго разгледзець магчымасць выезду з краіны, калі гэта магчыма. Ён сказаў мне наступнае: калі ты лічыш, што гэта правільна, дык я гэта зраблю. Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну. Жыццё майго сябра для мяне важней за ўсё, — распавяла Борыс у інтэрв'ю Rzeczpospolita.

Чытайце таксама: Стас Пачобут з Deviation расказаў пра новы гурт, дзяцей і тры месяцы арышту

Які стан Анджэя Пачобута зараз?

— Ён выглядаў вельмі дрэнна. Маё сэрца разрывалася. Маральна ён адчувае сябе добра, але фізічна ён выглядаў вельмі дрэнна. Ён моцна схуднеў, я яго не пазнала. Пры ім я яшчэ трымалася, але калі выйшла з турмы, проста расплакалася, — дадала Анджэліка Борыс. Яна кажа, што падчас гэтага візыту турэмныя ахоўнікі пагадзіліся перадаць Пачобуту лекі. Але аб гэтым ёй таксама давялося прасіць Лукашэнку, калі яна пісала яму ліст.

Анджэй Пачобут адбывае пакаранне восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго асудзілі 8 лютага 2023 года па арт. 361 КК «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і ст. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці». Судовыя паседжанні былі закрытымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025