Навіны

Амерыканскі бізнесмен адкрыў у Гродне кафэ «Пышки»

Кафэ «Пышки» з вадаспадам у інтэр'еры і варэннем з шышак у меню адкрылася ў новым будынку побач са Сцежкай здароўя ў Пышках. Меню складаў шэф-повар мінскага рэстарана «Бульбашы», а інвестарам выступіў беларуска-амерыканскі бізнесмен Андрэй Рыжкоў.

Пра тое, што ля ўваходу ў лесапарк Пышкі з’явіцца новая рэстарацыя, стала вядома ў сакавіку 2022 года. Участак для забудовы набыў уладальнік гродзенскай кампаніі «Пинса» Андрэй Рыжкоў. Кафэ ў новым будынку адкрылася 10 жніўня 2024 года.

Варэнне з шышак, н’ёкі і вадаспад: якія цікавосткі ёсць у «Пышках»

Меню ў Instagram-акаўнце кафэ пакуль не з’явілася. Але з агляду «Zatestil Grodno» можна даведацца, што ў «Пышки» ў гонар лесапарку падаюць варэнне з шышак.

Таксама ў кафэ можна замовіць пышкі. Тры «пончыкі» з мясным соўсам і качкай каштуюць 8 руб. У аглядзе адзначаюць: «Пышкі лёгкія, як паветра, а качка — далікатная».

Ёсць у «Пышках» і н’ёкі з вяршковым соўсам, грыбамі і грудзінкай— страва абыдзецца ў 18 руб. «Адчуваецца насычаны смак грыбоў у соўсе, бекон прыемна хрумсціць», — дадаюць у аглядзе.

Пышкі ў «Пышкі»
Пышкі ў «Пышкі»
Н’ёкі
Тырамісу

На дэсерт — тырамісу з вішняй за 12 рублёў. Аўтар агляду адзначае: смачна, але класічны смак лепей.

Брэнд-шэфам «Пышки» стаў беларускі шэф-повар Арцём Ракецкі, які таксама распрацоўваў вясенняе меню для мінскага рэстарана-бровара «Бульбашы».

Інтэр'ер «Пышки» вытрыманы ў светлых адценнях, ёсць там і прыродныя элементы: вялікія фікусы і імправізаваны вадаспад, які цячэ праз стол. Ёсць вялікая барная стойка, а на вуліцы — летняя тэраса.

Фота: instagram.com/alena_shushel
Фота: instagram.com_valeria.fedorovich
Фота: intagram.com/v.reishal
Фота: instagram.com/tatiana.zakharka
Скрыншот відэа instagram.com/zatestil_grodno

Што вядома пра ўладальніка кафэ

«Пышки» належаць дырэктару гродзенскай кампаніі «Пинса» Андрэю Рыжкову. Бізнесмен таксама валодае транспартнай кампаніяй у ЗША. У яго Instagram-акаўнце пазначана таксама, што ён мае медычную адукацыю і з’яўляецца педыятрам.

У 2022 годзе, калі будаўніцтва кафэ толькі пачыналася, на сваёй старонцы Рыжкоў напісаў: «Яшчэ адна цаглінка ў развіццё інфраструктуры любімага горада. Упэўнены, не апошняя!». У дзень адкрыцця кафэ Рыжкоў дадаў, што нарэшце з’явілася месца, «куды зайсці пасля шпацыру па любімым парку».

«Пышки» будавалі два гады

Будаўніцтва кафэ планавалі скончыць да вясны 2023 года. Згодна з генпланам, на пляцоўцы павінен быў з’явіцца двухпавярховы будынак з плоскім дахам. Там хацелі размясціць летнюю тэрасу з шэзлонгамі. Раней на гэтай пляцоўцы ў летні перыяд размяшчаўся фургон з фастфудам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025