У былога палітвязня з Гродна Дзмітрыя Фурманава і яго жонкі Вольгі нарадзіўся сын. Пра гэта пара распавяла ў сацсетках сваёй крамы сувеніраў “KROPKA”.
“Шаноўныя сябры, мы радыя адзначыць, што сёння ў нас выходны з нагоды нараджэньня сына. Вялікі дзякуй за падтрымку 🙏”, – напісалі яны.
Дзмітрый Фурманаў – палітвязень, якога правёў год у калоніі па “справе Ціханоўскага”. На той момант ягоная дзяўчына Вольга Каракіна выступала ў яго абарону і арганізоўвала галадоўкі на знак салідарнасці. Вольга з’ехала за мяжу, а пасля выхаду з калоніі Дзмітрый далучыўся да яе. Пара ажанілася. У траўні 2024 года яны адкрылі ўласны бізнэс – краму сувеніраў “KROPKA”.



