Людзі і справы

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі вярнуўся ў публічную прастору з новай кнігай

Пасля перапынку ў восем месяцаў гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі вярнуўся ў Facebook з анонсам новай кнігі. У ёй аўтар адкажа на 36 пытанняў па гісторыі ВКЛ і пастараецца ахапіць перыяд ад «паганскіх часоў Міндоўга да рэстаўрацыі праваслаўя ўжо пасля гібелі краіны». Вялікую ўвагу Аснарэўскі надаў жанчынам — аўтар абяцае распавесці «моцную гісторыю з уражальнымі цытатамі».

Кранальная гісторыя дзяўчыны-рабыні і хто з манархаў Літвы быў разумным

Навукова-папулярная кніга «36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага» напісана па формуле пытанне-адказ. Па словах аўтара, ён імкнуўся «выдумаць больш арыгінальныя пытанні».

«Да прыкладу, я расказаў пра тое, хто з манархаў Літвы быў разумны, а хто не так каб вельмі», — паведаміў у Facebook Аснарэўскі.

Ёсць у кнізе і «некаторыя вечныя пытанні». Напрыклад, ці захапілі літоўцы Навагрудак.

Вялікую ўвагу Аснарэўскі надаў ролі жанчын у гісторыі. Адзін з найдаўжэйшых адказаў у кнізе — адказ на пытанне «Як жылося жанчынам у ВКЛ?».

«І, мусіць, самая моцная гісторыя гэтай кнігі — гісторыя гродзенскай дзяўчыны-рабыні, якую я распавядаю з уражальнымі цытатамі з архіўнага дакумента».

Аснарэўскі шукае выдаўца: грошай не хоча, абы кніга выйшла

Аўтар лічыць, што выданне ўключае «найлепшыя фішкі» яго асобы.

«Тут ёсць дэканструкцыя ўстояных гістарычных міфаў, завочная палеміка з калегамі, і мае гіпотэзы, якія цалкам могуць быць цікавыя нават прафесійным гісторыкам, але таксама і яркія, напісаныя дастаткова лёгкай мовай, гісторыі, якія павінны спадабацца чытачам непрафесіяналам», — піша Аснарэўскі.

Аснарэўскі ўключыў у кнігу цытаты на падставе перакладзеных ім дакументаў. Сярод гістарыяграфічных крыніц, якімі карыстаўся аўтар, не толькі беларускія, але і літоўскія публікацыі.

«У кнізе плануецца плюс-мінус 50 ілюстрацый, у тым ліку рэдкія», — дадаў аўтар.

Кніга плануецца на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Зараз Аснарэўскі шукае беларускіх выдаўцоў, якія возьмуцца за праект, дапамогуць у выданні і «дагрукаюцца менавіта да беларускай аўдыторыі».

Аніякіх грошаў аўтар не хоча. «Умова адна: выдаць маю кнігу ў прынцыпе і ва ўсталяваныя дамовай тэрміны».

Дзе прападаў Аснарэўскі

Знікненне Аснарэўскага з публічнай прасторы выклікала розныя версіі. У тым ліку гродзенцы дапускалі, што гісторыка маглі затрымаць сілавікі.

Па словах блогера, перапынак у дзейнасці на анлайн-пляцоўках быў выкліканы шэрагам сур’ёзных пытанняў.

«Пасля вырашэння пытанняў я свядома працягнуў перапынак. У мяне ўзнікла адчуванне, што Фэйсбучака стала неяк too much», — напісаў Аснарэўскі ў Facebook.

Чытайце таксама: Скандальны гродзенскі краязнавец Аснарэўскі ўчыніў разборкі ў Facebook:

Адным са штуршкоў да вяртання ў публічную прастору стала згадка краязнаўцы на форуме «Двач» (сайт з асобнымі галінамі абмеркаванняў на розныя тэмы, карыстаецца вялікай папулярнасцю ў рунэце).

«Калі „мэтр“ так добра набірае абароты са сваім навукпопам, то чаму не парабіць яшчэ кніг, пакуль у мяне ёсць ідэі, час і сілы. Для выдання кніг мне было неабавязкова вяртацца ў Фэйсбучак. Але я падумаў, што, верагодна, у ФБ ёсць людзі, якія рэальна жадаюць мяне чытаць», — распавёў Аснарэўскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025