Навіны

У Гродне скончылі рэстаўрацыю аднаго з самых вялікіх арганаў Беларусі

Арган у гродзенскім Фарным касцёле аднаўлялі каля двух гадоў. У нядзелю 4 жніўня яго ўрачыста асвяціць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Урачыстая служба ў касцёле пачнецца ў 12.00. У час яе адбудзецца асвячэнне аргана. Пасля імшы можна будзе паслухаць гучанне адноўленага інструмента. Пра гэта паведамілі ў парафіяльных аб’явах у касцёле.

Рамонт аргана пачаўся восенню 2022 года. Тады яго амаль цалкам разабралі па дэталях, пакінуўшы толькі каркас. Ужо праз год інструмент быў сабраны і пафарбаваны нанова. Цяпер ён гучыць рэгулярна ў час службаў і часам паміж імі.

Відэа: Гродно Плюс

Адкрыццё прымеркавалі да парафіяльнага свята

Адкрыццё аргана пасля рамонту прымеркавалі да свята Маці Божай Кангрэгацкай — яе ікона лічыцца сярод вернікаў цудатворнай. Урачыстасць гэтай іконы адзначаюць у Фарным касцёле штогод 3−4 жніўня. Сёлета ўрачыстасць юбілейная — спаўняецца 360 гадоў з моманту, калі ікону перадалі ў гродзенскі езуіцкі касцёл.

Што вядома пра арган з Фарнага касцёла

Арган у кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя — адзін з самых вялікіх у Беларусі. Яго зрабілі ў 1937 годзе ў варшаўска-віленскай фірме «Wacław Biernacki». У тыя часы гэта была адна з трох найбуйнейшых фірмаў па вытворчасці арганаў у Польшчы. Яна выраблялі арганы для многіх сабораў і для Варшаўскай і Кракаўскай кансерваторый.

Верагодна, Бернацкі разбудоўваў ужо існуючы раней у Гродне арган. Ёсць таксама гарадская легенда, што пачаткова гэты арган стаяў у Фары Вітаўта і быў перанесены ў кафедральны сабор у час Другой сусветнай вайны. Там яго нібыта размясцілі ў шафе ад папярэдняга аргана. Гэта можа пацвярджаць налепка ўнутры аргана з пазнакай атрымальніка заказа — «prob.par.wojsk.» — што азначае «настаяцель вайсковага прыхода». А Фара Вітаўта ў міжваенны час была менавіта гарнізонным касцёлам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025