Фота падазраванага ў нападзе на беларускую краму Kropka ў Вільні з камеры відэаназірання. Крыніца: facebook.com/ReidasTV/
Фатаграфію чалавека, які напаў на беларускую краму Kropka ў Вільні, размясцілі на старонцы Reidas.lt у Facebook, заўважыла «Наша Ніва». Ён патрапіў у аб’ектыў камеры відэаназірання ўначы 28 ліпеня. Цяпер яго шукае літоўская паліцыя.
Тых, хто пазнае чалавека на фота, заклікаюць звяртацца да старшага следчага паліцыі Вольгі Лук’янавай па тэлефоне 8 60 712 497 ці па email lukjanova@policija.lt.
На сцяне беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомы напісаў на літоўскай мове «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Апроч гэтага, у краме разбілі акно.
Краму беларускіх сувеніраў і творчую прастору ў цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрыў былы палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.
Адна з версій, якую абмяркоўваюць у сацыяльных сетках — што правакацыю зладзілі беларускія спецслужбы. За апошні час невядомыя зрабілі некалькі правакацыйных надпісаў на помніках і будынках Вільні.
Пасля нападу Фурманавы адкрылі збор сродкаў на рамонт праз сэрвіс buymeacoffee. Яны хацелі сабраць 400 еўра на рамонт, але за пару гадзін сабралі больш за 500 еўра.
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…