Ратонда на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна. Фота: belarus.by
З 19 ліпеня праз пункт пропуску «Брэст» па бязвізе ў Беларусь заехалі 562 замежнікі, заявіў у эфіры «СТВ» прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей Дзмітрыеў.
— Пераважна гэта грамадзяне Польшчы. Аднак, акрамя іх, досыць шмат грамадзян Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў, — распавёў Сяргей Дзмітрыеў.
Усяго прыехалі грамадзяне 11 краін.
З васьмі раніцы 19 ліпеня 2024 года Беларусь увяла бязвізавы рэжым для 35 краін Еўропы. Трапіць у Беларусь можна праз усе пункты пропуску. Замежнікі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без візы не больш за 30 сутак з дня ўезду.
— Хутчэй за ўсё, справа звядзецца да прапагандысцкага эфекту, — тлумачыць эксперт Аляксандр Класкоўскі «Зеркало» прычыны ўвядзення бязвізу. — Беларускія ўлады і дзяржаўныя СМІ будуць казаць: глядзіце, мы міралюбныя, мы адкрытыя, мы зрабілі чарговы крок. Але нашу працягнутую руку на тым баку не прымаюць, нас аплёўваюць. З Захадам цяжка зварыць кашу менавіта таму, што Захад такі дрэнны, хоць мы перапоўненыя лепшых намераў.
Чытайце таксама: У Беларусь без візы змогуць прыехаць жыхары 35 краін Еўропы
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…