З 19 ліпеня праз пункт пропуску “Брэст” па бязвізе ў Беларусь заехалі 562 замежнікі, заявіў у эфіры “СТВ” прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей Дзмітрыеў.
– Пераважна гэта грамадзяне Польшчы. Аднак, акрамя іх, досыць шмат грамадзян Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў, — распавёў Сяргей Дзмітрыеў.
Усяго прыехалі грамадзяне 11 краін.
З васьмі раніцы 19 ліпеня 2024 года Беларусь увяла бязвізавы рэжым для 35 краін Еўропы. Трапіць у Беларусь можна праз усе пункты пропуску. Замежнікі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без візы не больш за 30 сутак з дня ўезду.
– Хутчэй за ўсё, справа звядзецца да прапагандысцкага эфекту, — тлумачыць эксперт Аляксандр Класкоўскі “Зеркало” прычыны ўвядзення бязвізу. – Беларускія ўлады і дзяржаўныя СМІ будуць казаць: глядзіце, мы міралюбныя, мы адкрытыя, мы зрабілі чарговы крок. Але нашу працягнутую руку на тым баку не прымаюць, нас аплёўваюць. З Захадам цяжка зварыць кашу менавіта таму, што Захад такі дрэнны, хоць мы перапоўненыя лепшых намераў.
Чытайце таксама: У Беларусь без візы змогуць прыехаць жыхары 35 краін Еўропы


