Навіны

Пад Гроднам прадаюць дом за $ 500 000: паглядзіце на гэты палац

Комплекс з двух дамоў - жылога і гасцявога — прадаецца ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна. Аўтары аб’явы называюць яго элітным жыллём. За дом 2013 года пабудовы хочуць $ 500 000.

Дамы размешчаны на ўчастку плошчай 0,1670 га. Яны пабудаваны з газасілікатных блокаў, перагародкі - цагляныя, перакрыцці - жалезабетонныя пліты, дах — кампазітная чарапіца.

Жылы дом — аднапавярховы з мансардай і падвалам. Агульная плошча дома, уключаючы мансарду і гараж — 497,8 кв.м.

У доме чатыры жылыя пакоі, прасторная кухня, функцыянальны ванны пакой, трэнажорная зала. У доме ўстаноўлена італьянская сантэхніка, пакоі абстаўлены італьянскай мэбляй з масіву і тэхнікай ад сусветных брэндаў.

У доме ёсць усе камунікацыі: водазабеспячэнне са свідравіны, цэнтральная каналізацыя, ацяпленне (газавы кацёл VIESSMANN), электрычнасць.

Глядзіце таксама:

У добраўпарадкаванні ўчастка выкарыстаны дэкаратыўныя і пладовыя дрэвы, устаноўлена прадуманая сістэма паліву, арганізаваны зоны адпачынку з альтанкай і арэлямі.

Дом у Каробчыцах размешчаны ў адасобленым месцы, акружаным лесам, да яго ёсць добрыя пад’язныя шляхі. У крокавай даступнасці прыпынак грамадскага транспарту і сацыяльная інфраструктура.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025