Навіны

У тэлерадыёкампаніі «Гродна» прызначылі новага дырэктара — папярэдні паўгода таму трапіў у ізалятар

Загадчыка карэспандэнцкага бюро Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі ў Гродзенскім рэгіёне Юрыя Карняловіча прызначылі дырэктарам тэлерадыёкампаніі «Гродна». Новага кіраўніка прадставіў 24 ліпеня старшыня «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант.

Юрый Карняловіч у 2002 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Быў рэдактарам ТРК «Гродна», карэспандэнтам СТБ.

Да прызначэння Карняловіча абавязкі дырэктара выконваў галоўны інжынер Уладзімір Жудро.

Што здарылася з папярэднім дырэктарам

З 2008 па 2024 гады дырэктарам «Тэлерадыёкампаніі «Гродна» быў Мікалай Мельячэнка. Але ў студзені 2024 года дадзеныя аб ім раптам зніклі з сайта кампаніі. Паводле інфармацыі Hrodna.life, Мельячэнку затрымалі за п’янае кіраванне аўтамабілем падчас навагодніх святаў і Новы год ён сустрэў у ізалятары. Пасля гэтага яго звольнілі.

Да прызначэння дырэктарам Мельячэнка, як і Карняловіч, кіраваў карпунктам АТН Белтэлерадыёкампаніі ў Гродне.

Што такое тэлерадыёкампанія «Гродна»

Тэлерадыёкампанія «Гродна» аб’ядноўвае тэлеканал «Беларусь 4 Гродна» і «Радыё Гродна». Свой пачатак кампанія бярэ ад абласнога радыё, створанага ў 1944 годзе і абласной студыі тэлебачання, якая пачала працаваць у 1968 годзе.

Падзяліцца
Меткі: асобы

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025