Навіны

У касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам. Гэта шкодзіць помніку

У знакамітым касцёле ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці рамантуюць фасады. Telegram-канал «Спадчына» апублікаваў фота і свой крытычны каментар адносна рамонту. Аўтар канала лічыць, што такія працы толькі шкодзяць помніку архітэктуры.

«Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне, — піша аўтар паста. — Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!»

Сапраўды, касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы, але яе дадаткова зверху пафарбавалі ў іншае адценне. Пабачыць арыгінальны колер цаглін можна ў невялікім зандажы на адным з фота або на здымку ўваходнай брамы, якую яшчэ не фарбавалі.

Будаўнічыя рыштаванні на вежы і ля ўваходу ў касцёл стаяць ужо як мінімум два гады. Верхнюю частку вежы ўжо адрамантавалі і пафарбавалі, таму частку рыштаванняў разабралі. Зараз яны даходзяць да прыкладна паловы вышыні вежы.

У каментарыях адзін з карыстальнікаў Telegram выказвае здагадку, што працы робяць без адпаведнага дазволу і заклікае пісаць пра магчымае парушэнне ў Міністэрства культуры.

Чым адметны касцёл у Гервятах

Неагатычны касцёл Святой Тройцы ў Гервятах — помнік архітэктуры мяжы XIX і XX стагоддзяў. Гэта адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі. Многія турыстычныя сайты называюць яго таксама самым прыгожым у краіне. Дзякуючы яму Гервяты — папулярны напрамак сярод турыстаў у Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025