Навіны

Ратавальнікі хочуць, каб у Гродне было больш пляжаў. Рашэнне за мясцовай уладай

У Гродне чатыры афіцыйныя пляжы, але гараджане адпачываюць і на дзікіх. Там няма пастоў ратавальнікаў і гэта небяспечна. Таму Таварыства выратавання на вадзе (ТВВАД) прапануе выканкамам абсталяваць у межах горада больш дазволеных месцаў.

Адзін з самых вядомых і папулярных дзікіх пляжаў — ля Румлёўскага моста. Акунаюцца ў ваду гродзенцы і побач з Усходнім мастом. Ратавальнікі лічаць, што хаця б на час купальнага сезона гэтыя месцы трэба легалізаваць — тады яны змогуць пачаць там работу. Рашэнне аб стварэнні новых афіцыйных пляжаў прымаюць у адміністрацыях раёнаў. Аказваецца, ратавальнікі ўжо даўно просяць у іх прыняць такое рашэнне.

— Хутка пройдзе чарговае пасяджэнне ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, на якім мы будзем ініцыяваць добраўпарадкаванне хаця б невялікіх сезонных выратавальных пастоў на Нёмане каля Румлёўскай зоны і Усходняга моста, — расказаў прадстаўнік ТВВАД сайту Grodno.in.

А вось побач з новым мікрараёнам на Лідскай месца для купання зрабіць не атрымаецца. На думку ТВВАД, там абрывістыя берагі — а гэта выключае з’яўленне афіцыйнага пляжа.

Што пра пляж у Румлёва думаюць гродзенцы

Гродзенцы згодны, што зрабіць дзікія пляжы бяспечнымі неабходна. У каментарах на Grodno.in карыстальніца baroneSSa піша:

«Ой, на Румлево вообще страшно. Такая ширина и глубина реки, течение, не дай бог унесет. Уверена, дно спасатели там тоже не обследуют, если нет станции ОСВОДА. И не боятся же люди лезть, особенно с детьми».

Анастасія М. на «Яндекс.Картах» ацаніла пляж у Румлёва на адну зорку з пяці:

«Пляж „стихийный“… Ни спасателей, ни кабинок для переодевания. Песчаный пляж маленький, а людей довольно много. Много людей распивающих спиртные напитки и все вытекающее не придает этому месту эстетики. Желание вернуться вряд-ли посетит. Хотя природа красивая, но не хватает организации».

«Грязный и неухоженный пляж», — піша там жа карыстальнік Павел Захараў.

«Купаться запрещено. Чтобы называть его пляжем, надо оборудовать его и сделать пляжем. А так — это просто берег Немана», — падводзіць вынік Tatiana Davidik.

Больш за ўсё станоўчых водгукаў мае пляж у Ласосна

Пытанні ў гродзенцаў ёсць і да афіцыйных пляжаў. Карыстальніца Svetasveta піша ў каментарах на Grodno.in:

«Меня волнует тема главной архитектурной формы на пляже — туалета! С этим у нас большие проблемы и тогда, простите, не удивляйтесь, что все сцут и гадят в воду. Начнем с этого. А уже потом дойдем до красоты — зонтиков, морожка и так далее».

Агулам у Гродне чатыры афіцыйныя пляжы: адзін на Юбілейным возеры і тры на Нёмане — Цэнтральны, «Вусікі» і пляж у Ласосне. У апошняга — больш за ўсё станоўчых водгукаў гродзенцаў на «Яндекс.Картах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025