У Гродне чатыры афіцыйныя пляжы, але гараджане адпачываюць і на дзікіх. Там няма пастоў ратавальнікаў і гэта небяспечна. Таму Таварыства выратавання на вадзе (ТВВАД) прапануе выканкамам абсталяваць у межах горада больш дазволеных месцаў.
Адзін з самых вядомых і папулярных дзікіх пляжаў — ля Румлёўскага моста. Акунаюцца ў ваду гродзенцы і побач з Усходнім мастом. Ратавальнікі лічаць, што хаця б на час купальнага сезона гэтыя месцы трэба легалізаваць — тады яны змогуць пачаць там работу. Рашэнне аб стварэнні новых афіцыйных пляжаў прымаюць у адміністрацыях раёнаў. Аказваецца, ратавальнікі ўжо даўно просяць у іх прыняць такое рашэнне.
— Хутка пройдзе чарговае пасяджэнне ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, на якім мы будзем ініцыяваць добраўпарадкаванне хаця б невялікіх сезонных выратавальных пастоў на Нёмане каля Румлёўскай зоны і Усходняга моста, — расказаў прадстаўнік ТВВАД сайту Grodno.in.
А вось побач з новым мікрараёнам на Лідскай месца для купання зрабіць не атрымаецца. На думку ТВВАД, там абрывістыя берагі — а гэта выключае з’яўленне афіцыйнага пляжа.
Што пра пляж у Румлёва думаюць гродзенцы
Гродзенцы згодны, што зрабіць дзікія пляжы бяспечнымі неабходна. У каментарах на Grodno.in карыстальніца baroneSSa піша:
«Ой, на Румлево вообще страшно. Такая ширина и глубина реки, течение, не дай бог унесет. Уверена, дно спасатели там тоже не обследуют, если нет станции ОСВОДА. И не боятся же люди лезть, особенно с детьми».
Анастасія М. на «Яндекс.Картах» ацаніла пляж у Румлёва на адну зорку з пяці:
«Пляж „стихийный“… Ни спасателей, ни кабинок для переодевания. Песчаный пляж маленький, а людей довольно много. Много людей распивающих спиртные напитки и все вытекающее не придает этому месту эстетики. Желание вернуться вряд-ли посетит. Хотя природа красивая, но не хватает организации».
«Грязный и неухоженный пляж», — піша там жа карыстальнік Павел Захараў.
«Купаться запрещено. Чтобы называть его пляжем, надо оборудовать его и сделать пляжем. А так — это просто берег Немана», — падводзіць вынік Tatiana Davidik.
Больш за ўсё станоўчых водгукаў мае пляж у Ласосна
Пытанні ў гродзенцаў ёсць і да афіцыйных пляжаў. Карыстальніца Svetasveta піша ў каментарах на Grodno.in:
«Меня волнует тема главной архитектурной формы на пляже — туалета! С этим у нас большие проблемы и тогда, простите, не удивляйтесь, что все сцут и гадят в воду. Начнем с этого. А уже потом дойдем до красоты — зонтиков, морожка и так далее».
Агулам у Гродне чатыры афіцыйныя пляжы: адзін на Юбілейным возеры і тры на Нёмане — Цэнтральны, «Вусікі» і пляж у Ласосне. У апошняга — больш за ўсё станоўчых водгукаў гродзенцаў на «Яндекс.Картах».