Навіны

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля: частку «Панямуні» выставілі на аўкцыён

На вуліцы Прагулачнай 15/1 прадаюць частку сядзібы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пра продаж аб’екта паведамілі на сайце Гродзенскага аблвыканкама.

Прадаецца нежылая, часткова мураваная частка будынка, плошчай 271,2 кв.м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.

Пачатковая цана аб’екта — 351 тыс. рублёў ($ 111,2 тыс.). Будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У ім можна размясціць культурна-асветніцкую ўстанову. Аўкцыён адбудзецца 30 ліпеня 2024 года.

Калі новы ўладальнік не выканае абавязкі, то ў аднабаковым парадку з ім могуць разарваць дамову куплі-продажу.

Частка сядзібы, якую выставілі на продаж вылучана зялёным колерам. Фота: Hrodna.life

Што гэта за сядзіба

Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.

Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём. Там жыве некалькі сем’яў звычайных гродзенцаў.

Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.

Чытайце таксама: Ь- ПанямунЬ. 5 фактаў пра каралеўскую сядзібу, што ўзвышаецца над Нёманам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025