Статуя Уладзіміра Леніна прадаецца ў аграгарадку Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна. Там яна была элементам добраўпарадкавання да будынка № 13а — гэта дзіцячы сад-базавая школа.
Прадае яе аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама. Пакуль невядома, колькі за яе хочуць.

У свеце захавалася больш за 7000 помнікаў Леніну, з іх 6000 — у Расіі.
Чытайце таксама: Таямнічае жыццё Леніна ў Гродне