Навіны

У гродзенскіх школах паставяць відэакамеры на запасных выхадах

Запасныя ўваходы і выхады школ і гімназій Гродна хочуць кантраляваць з дапамогай відэакамер. Усяго іх павесяць 214 — у 13 установах адукацыі.

Работы запланаваны з 1 жніўня па 31 снежня 2024 года. Камеры ўсталююць у васьмі ўстановах адукацыі Ленінскага раёна Гродна і пяці — Кастрычніцкага. Дзесьці ёсць два выхады са школы, дзесьці - 15.

Дзе з’явяцца камеры:

  • ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А. І. Дубко»,
  • ДУА «Гімназія № 5 імя У. С. Караткевіча г. Гродна»,
  • ДУА «Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 18 імя Л. М. Даватара г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 23 імя Ф. П. Гудзея г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 27 імя В. В. Юртава г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 28 імя В. д. Сакалоўскага г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 32 імя Т. Г. Ларыёнавай г. Гродна»,
  • ДУА «Гімназія № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна»,
  • ДУА «Гімназія № 9 імя Ф. П. Кірычэнкі г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна»,
  • ДУА «Сярэдняя школа № 40 імя У.І. Крамко г. Гродна».

Запісы з камер будуць захоўваць 30 дзён.

Запыт цэнавых прапаноў праводзіць Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі. На гэта з гарадскога бюджэту выдаткуюць 20 544 рублёў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пашыраць зону свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025