Запасныя ўваходы і выхады школ і гімназій Гродна хочуць кантраляваць з дапамогай відэакамер. Усяго іх павесяць 214 – у 13 установах адукацыі.
Работы запланаваны з 1 жніўня па 31 снежня 2024 года. Камеры ўсталююць у васьмі ўстановах адукацыі Ленінскага раёна Гродна і пяці — Кастрычніцкага. Дзесьці ёсць два выхады са школы, дзесьці – 15.
Дзе з’явяцца камеры:
- ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А. І. Дубко”,
- ДУА “Гімназія № 5 імя У. С. Караткевіча г. Гродна”,
- ДУА “Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 18 імя Л. М. Даватара г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 23 імя Ф. П. Гудзея г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 27 імя В. В. Юртава г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 28 імя В. д. Сакалоўскага г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 32 імя Т. Г. Ларыёнавай г. Гродна”,
- ДУА “Гімназія № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна”,
- ДУА “Гімназія № 9 імя Ф. П. Кірычэнкі г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна”,
- ДУА “Сярэдняя школа № 40 імя У.І. Крамко г. Гродна”.
Запісы з камер будуць захоўваць 30 дзён.
Запыт цэнавых прапаноў праводзіць Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі. На гэта з гарадскога бюджэту выдаткуюць 20 544 рублёў.
Чытайце таксама:



