Навіны

«Я паведаміў пра небяспечныя прадметы». Ігара Банцэра будуць судзіць у Варшаве (абноўлена)

Гродзенскага музыку Ігара Банцэра затрымалі ў Варшаве 16 ліпеня. Прычына — мужчына прыйшоў у Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве са зброяй. На наступны дзень — 17 ліпеня — Банцэра выпусцілі з аддзялення. Hrodna.life спытаў у музыкі, што адбылося ў міністэрстве і што з ім будзе далей.

UPD 25 ліпеня. Разбіральніцтва па справе Ігара Банцара перанеслі на наступную сераду, 31 ліпеня — пракуратура не перадала дакументы справы, даведаўся Hrodna.life.

Ігар Банцэр, лідар гродзенскага стрыт-панк гурта «Mister X». Архіўнае фота: Hrodna.life

Ахова нічога лепш не прыдумала, як выклікаць паліцыю

«Мяне забралі ні за што», — сказаў Hrodna.life музыка Ігар Банцэр. «Я прыйшоў у міністэрства па тэхнічных пытаннях — займаюся вырашэннем сямейных праблем і ніхто не можа ў дзяржаўных інстытуцыях дапамагчы. Таму мяне накіравалі ў міністэрства, каб я паразмаўляў з іх прадстаўніком».

На ўваходзе Ігар паведаміў ахове, што мае пры сябе небяспечныя прадметы. «Мяне праверылі, а рэчы не змясціліся ў скрынкі для сканера, таму іх пакінулі ў куце. Пакуль я 15 хвілін размаўляў з прадстаўніком міністэрства, ахова прыдумляла, што з гэтым рабіць і нічога лепш не прыдумала, як выклікаць паліцыю».

Прыйшоў з намерам перашкодзіць працы міністэрства

У выніку музыку затрымалі за тое, што ён нібыта спецыяльна, з намерам, прыйшоў, каб перашкодзіць працы міністэрства. Гэта пагражала яму крымінальным артыкулам. З гэтым абвінавачаннем музыка не згадзіўся і выклікаў адваката.

У выніку, музыку абвінавацілі паводле адміністрацыйнага артыкула № 66 «Незаконны выклік трывогі або блакаванне тэлефоннага нумара экстранай дапамогі».

Музыка разлічвае атрымаць штраф

У сераду 24 ліпеня 2024 года ў раённым аддзяленні паліцыі ў Варшава адбудзецца разгляд адміністрацыйнага правапарушэння. Ігар разлічвае атрымаць штраф за тое, што прыйшоў у міністэрства з небяспечнымі прадметамі.

Паводле слоў Банцэра, усе прадметы — тры газы, тэлескапічная палка, пісталет — легальныя ў Польшчы, якія ён набыў у мілітарных крамах.

Ігар Банцэр — музыкант гродзенскай стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаўся культурнай і грамадскай дзейнасцю. Адбываў паўтара года «хіміі» за нібыта хуліганства, якім палічылі танец у стрынгах. Прымае антыфашысцкія і антырасісцкія погляды. Цяпер жыве ў Варшаве.

Рэкламай музыкі ў Беларусі займалася КДБ, а ў Польшчы — паліцыя

Паводле слоў Банцэра, пасля ночы ў аддзяленні паліцыі ён адчувае сябе цудоўна. «Я заехаў, нармальна пераночыў у цэнтральным аддзяленні Варшавы. Перада мной тут ночыў міністр Раманоўскі, якога пазбавілі імунітэта. Удзячны паліцыі за тое, што мяне разрэкламавалі. У Беларусі гэтым займалася КДБ, а тут паліцыя. У выніку ўсе СМІ беларускія напісалі», — сказаў Банцэр.

Чытайце таксама: Затрыманы са зброяй у Варшаве беларус аказаўся гродзенскім музыкам (абноўлена)

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025