Навіны

У Гродне на Магістральнай плануюць новы храм. Як ён будзе выглядаць?

Храмавы комплекс з будынкам для дапамогі бяздомным плануюць пабудаваць у раёне вуліц Магістральная і Абухава. Новы храм будзе ў руска-візантыйскім стылі. Яго прысвецяць абразу Мінскай Божай Маці.

Храм хочуць пабудаваць паміж новым жылым комплексам «Мір» на поўначы, прадпрыемствам «ГроднаАблГаз» на ўсходзе і бізнес-цэнтрам на захадзе.

Архітэктары закладвалі ў праект ідэю зборнай выявы праваслаўнай царквы з сілуэтам, характэрным для заходняй часткі Беларусі.

Руска-візантыйскі стыль — кірунак у архітэктуры, заснаваны на злучэнні дэкору старажытнарускай архітэктуры і прыёмаў рускага класіцызму. Стыль зарадзіўся ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст.

Храм плануюць аднапавярховым, са складанай кампазіцыяй у плане і падвальным паверхам пад
часткай будынка. Вонкавыя сцены будуць з цэглы 510 мм, фасады ўцяпляць метадам лёгкай тынкавай сістэмы. Дах будзе скатным з вонкавым вадасцёкам. Вышыня храма разам з купалам будзе 19,5 м, агульная плошча будынка складзе 435,64 кв. м.

Будынак храма будзе складацца з алтара на ўзвышэнні, памяшкання для тых, хто моліцца, увянчанага барабанам і купалам у форме цыбулі, невялікім бабінцы і званіцы над ім. У заходняй частцы асноўнага памяшкання запраектавана вінтавая лесвіца на тэхналагічны балкон, які вядзе на званіцу. Храм разлічаны амаль на 300 чалавек.

Перад храмам размесцяць капліцу для асвячэння вады.

Што яшчэ ўвойдзе ў комплекс

Непадалёк ад будынка храма плануюць пабудаваць парафіяльны дом. У ім размесцяць трапезную, кухню, канферэнц-залу, мастацкія майстэрні, санвузлы, у тым ліку для фізічна аслабленых людзей. Вышыня парафіяльнага дома з дахам складзе 6,6 м, агульная плошча — 212 кв. м.

Асобна запраектаваны будынак для аказання гуманітарнай дапамогі бяздомным. Там будзе памяшканне для часовага знаходжання бяздомных, кухня і санвузлы. Там жа будзе міні-кацельня. Будынак будзе вышынёй 6,3 м, агульная плошча — 92 кв. м. Абедзве пабудовы будуць са скатным дахам.

На ўчастку размесцяць асобную паркоўку для святароў на чатыры парковачныя месцы і паркоўкі для наведвальнікаў на 8 і на 12 месцаў за агароджай комплексу. Адно месца прадугледжваюць для фізічна аслабленых людзей. За мяжой участку храма ёсць паркоўка яшчэ на шэсць месцаў. У дальняй частцы ўчастка будзе пляцоўка для смеццевых кантэйнераў. Тэрыторыю храма азеляняць.

Праект выставілі на грамадскае абмеркаванне

Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 17 па 31 ліпеня. Заўвагі і прапановы прымаюць у пісьмовай або электроннай форме (з пазнакай «грамадскае абмеркаванне»):

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна; е-mail: gorisp@gorod.grodno.by);
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. А. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна; е-mail: arhitektura@gorod.grodno.by);
  • у часопіс уліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.

Убачыць праект можна будзе з 17 па 31 ліпеня, з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00 у будныя дні ў вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры. Прэзентацыя праекта пройдзе 24 ліпеня ў 15.00 на першым паверсе будынка ўпраўлення архітэктуры, у кабінеце 1.

Чытайце таксама: Чыноўнікі прыслухаліся да грамадзян. На Магістральнай вырашылі не будаваць шматпавярховік

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025