Дом на 120 «квадратаў» прадалі па вул.Сакольскай, 11 у Гродне. Аўкцыён па продажы прайшоў на пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне». Дом канфіскавалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Аб’ект прадалі з правам пажыццёвага спадчыннага валодання. Таргі прайшлі 25 чэрвеня. Пачатковы кошт -168 000 рублёў. Сем удзельнікаў паднялі яго да 287 332 рублёў.
У доме ёсць тэраса і ценявы навес. З ім ідзе ўчастак на 0.0826 га. Ён быў пабудаваны ў 2017 годзе.












Даўжнік, мяркуючы па дакументах, Каховіч Мікалай Васільевіч.
Верагодна, гэта дырэктар БТДА «Будаўнік», які ўзяў у доўг і не вярнуў больш за $ 100 тысяч. У 2007 годзе ён пазычыў $ 20 тысяч у дырэктара прыватнай будаўнічай фірмы, у 2015 ён узяў у доўг $ 32 тысячы ў жыхаркі Гродна, а ў 2016 годзе пазычыў і не вярнуў $ 55 тысяч жыхару Гродна, паведамляла у 2019 годзе гродзенская міліцыя. Таксама ў 2007 годзе ён завалодаў домам у Гродне агульным коштам $ 200 тысяч. Мужчыну абвінавацілі ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры і заключылі пад варту.