Пракат матацыклаў для бездаражы ў Гродне. Фота: "АвтоГродно"
Каля Гродна, недалёка ад базы адпачынку «Прывал», адкрыўся пракат матацыклаў класа «Эндура» для язды па бездаражы. Побач ёсць і траса для такіх паездак.
У пракаце можна арандаваць новыя, спецыяльна набытыя для яго матацыклы з розным аб’ёмам рухавіка і прафесійную абарону. Пракат знаходзіцца пры краме RollingMoto з матацыкламі класа «Эндура». Раней крама працавала каля плошчы Дзекабрыстаў, але без пракату. Уладальнікаў часта прасілі аб тэст-драйве, і яны зразумелі, што паслуга запатрабавана, расказалі яны «АвтоГродно».
Пракат і магазін знаходзяцца каля дарогі ў бок базы адпачынку «Прывал», не даязджаючы да яе блізу 800 м. Траса для матацыклістаў размешчана непадалёк, праходзіць праз лясныя сцежкі і вядзе да Нёмана. Там ёсць маршруты рознага ўзроўню складанасці: для пачаткоўцаў, для дасведчаных матацыклістаў, для прафесіяналаў. Кожная траса разлічана на дзве гадзіны, але можна прайсці яе і за меншы час. Гэтыя ж трасы выкарыстоўваюць гродзенскія аматары «Эндура» для трэніровак. У іх чаце ўжо больш за 200 чалавек.
Пакуль для пракату даступныя:
У ахову ўваходзяць панцыр для цела, шлем, мотаакуляры, боты, джэрсі, балаклава, накаленнікі і нарукаўнікі. За яе арэнду трэба будзе заплаціць асобна.
Пракат працуе ва ўсе дні, акрамя панядзелка і аўторка. Падрабязнасці можна ўдакладніць па нумарах: +375 29 2 892 451, +375 29 5 859 376. Крама працуе з панядзелка па чацвер: 10.00−18.00, з пятніцы па нядзелю: 10.00−15.00.
Там жа, на месцы, абслугоўваюць матацыклы, можна пераапрануцца і выпіць гарбату ці каву. У планах таксама пракат квадрацыклаў.
Для арэнды спатрэбіцца:
Правы кіроўцы для арэнды матацыклаў не патрэбны, бо яны лічацца спартыўным інвентаром.
Чытайце таксама: Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…