Маёнтак Падароск. Крыніца: Facebook / Маёнтак Падароск
Парк у маёнтку Падароск у Ваўкавыскім раёне знаходзіцца ў занядбаным стане. Там ніхто не косіць траву, па сценах будынка пайшла цвіль і кавалкамі адвальваецца тынкоўка. Пра гэта апублікавалі пост на старонцы сядзібы ў Facebook.
«Нарэшце-та крэпкахазяйственная рука ўзорнага раённага Ваўкавыскага мэнэджмэнта дацягнулася да справы аховы гістарычна-культурыных каштоўнасцяў», — напісалі на старонцы маёнтка ў Facebook.
Таксама аўтары напісалі невялікі іранічны верш:
«У парк у Падароску я зайду —
трава па поооояс…
Па сценах цвіль зялёная паўзе.
Вернусь у аддзел к сібе,
саўсем не беспокооооясь,
Хай гэты гемар
хоць вовсі прападзе!»
На фотаздымках і панарамах у Google Maps можна ўбачыць, як тэрыторыя маёнтка выглядала раней. Але бачна, што ўжо ў чэрвені 2024 года трава пачала расці і яе ніхто не косіць.
На такі стан будынка і тэрыторыі абураныя беларусы могуць скардзіцца ў Міністэрства культуры альбо ў пракуратуру. Гэта можна зрабіць праз сістэму электронных зваротаў Обращения.бел.
Сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у аграгарадку Падароск бізнесмен Павел Падкарытаў выкупіў у 2013 годзе. Ён збіраўся аднавіць сядзібу, адкрыць там музей шляхты, прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання. Камандзе прыйшлося ствараць першасную дакументацыю па маёнтку і праводзіць нятанныя навуковыя даследаванні. Скончыць праект планавалі ў пачатку 2023 года. Далей у планах было атрымаць заключэнне дзяржэкспертызы, запусціць кафэ, краму і часовую экспазіцыю.
У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» затрымалі кіраўнікоў і фінансавых супрацоўнікаў за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.
У студзені 2024 года стала вядома, што крымінальную справу супраць супрацоўнікаў Падароска спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Але маёмасць ва ўласніка канфіскавалі і аддалі аддзелу культуры Ваўкавыскага райвыканкама.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…