Навіны

Новыя санкцыі: Польшча забараніла вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб (абноўлена)

З 4 ліпеня ўзмацніліся праверкі на мяжы. Польская мытня перастала адзначаць tax-free, а тэхніку і запчасткі, якія вязуць у Беларусь, правяраюць нават на зялёным канале. Людзям патлумачылі, што гэта звязана з уступленнем у дзеянне новага 14 пакета санкцый.

Інфармацыя пра змены ў парадку пропуску на польскай мяжы з’явілася ў чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы з Еўрасаюзам.

«14 пакет санкцый, бязтаварны выезд, новая змена сказала. Назад у РП раварочваюць усіх. Там спіс на 200+ лістоў, толькі пару найменняў прахадных. Блытаніна поўная», — напісаў адзін з карыстальнікаў чата. Людзей з таварам на мытні не выпускаюць і адпраўляюць назад у Польшчу, а тыя едуць вяртаць набытае ў магазіны.

Вывозіць прадукты і лекі не забаронена. Таксама прапускаюць каву і пральны парашок, напісалі ў «прымежным» чаце. Аўтобусы пакуль правяраюць выбарачна.

Поўны спіс забароненых да вывазу тавараў даступны па спасылцы. У яго ўваходзяць:

  • ікра і яе імітацыя, ракападобныя ў любой форме, труфелі і ўсе грыбы, акрамя шампіньёнаў;
  • адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні (падобна, гаворка пра тавары для сэканд-хэндаў);
  • новыя шыны аўтобусаў, грузавікоў, а таксама будаўнічых, прамысловых і горназдабыўных машын, б/у шыны і покрыўкі, аўтамабільны бензін, гумовыя пракладкі, шайбы і ўшчыльняльнікі, Умацаванае шкло для транспарту, аўтамабільныя замкі і ключы, фары, аўтамагнітолы, антыфрызы і антабледзяняльныя вадкасці, тармазныя гідраўлічныя вадкасці, прыборы для сігналізацыі, сядзенні для аўтамабіля;
  • дываны, ванны з сталёвага ліста, пластыкавыя бідэ і ўнітазы, празрыстая папера для вокнаў;
  • стойкі і бэлькі, будаўнічая цэгла, чарапіца, будаўнічыя растворы, бетоны, керамічныя трубы, трубаправоды ахоўныя, водаадводы і фітынгі для труб, металічныя трубы, керамічная плітка, пластыкавыя вокны і іх рамы, шкло і люстэркі, палотны для стужачных пілаў, інструменты для свідравання, фрэзеравання, такарнай апрацоўкі, нажы і лёзы для прыбораў, у тым ліку для металу і дрэва, паяльнікі;
  • каштоўныя, напаўкаштоўныя і сінтэтычныя камяні (акрамя ювелірных вырабаў з ЕС, якія вязе ў Беларусь фізасоба), цыгары і цыгарылы, якія змяшчаюць тытунь, манеты і банкноты, якія не з’яўляюцца плацежным сродкам, сталовыя прыборы з каштоўных металаў і пакрытыя імі; мячы, палашы, штыкі, пікі і падобнае і похвы для іх;
  • транспартныя сродкі даражэйшыя за € 50 000 кожнае, матацыклы даражэйшыя за € 5000, аксэсуары і запасныя часткі для люксавых аўто і матацыклаў,
  • фотаапараты і відэакамеры даражэйшыя за € 1000, аб’ектывы для камер, мікрафоны, радыётэхніка, магнітафоны і плэеры, аўдыё- і відэакасеты, рацыі, радары;
  • смартфоны, тэлевізары, экраны, 3D-прынтэры, батарэйкі ўсіх відаў, ліхтарыкі на батарэйках, капіравальна-множныя машыны,
  • забароненыя да транзіту ноўтбукі электрагенератары, камеры для падводнай і паветранай здымкі.

Санкцыі не павінны распаўсюджвацца на тавары для асабістага карыстання. Але пакуль мытнікі не прапускаюць любыя новыя тавары — як для перапродажу, так і для асабістага карыстання, піша MOST са спасылкай на сваю крыніцу.

14-ы пакет санкцый у сувязі з агрэсіўнай вайной Расіі супраць Украіны прынялі 24 чэрвеня. Пакет быў закліканы ўзмацніць экспартныя абмежаванні на прамысловыя тавары і перадавыя тэхналогіі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025