Навіны

Чалавек-цукар, бетонамяшалка і гіганцкая каўбаса. Што паказалі на аўтапарадзе ў Гродне ў Дзень незалежнасці

У Гродне 3 ліпеня адбыўся аўтапарад. Яго прысвяцілі Дню незалежнасці і 80-годдзю вызвалення Мінска ад нацысцкіх войскаў. Hrodna.life паглядзеў, што адбывалася ў цэнтры горада.

Святкаваць Дзень незалежнасці ў Гродне пачалі з ускладання вянкоў да помніка савецкім вайскоўцам і партызанам у парку Жылібера. Потым па вуліцах Сацыялістычнай і Дзяржынскага праехала аўтакалона з грузавымі аўтамабілямі ад раёнаў і прадпрыемстваў Гродзеншчыны.

На аўтамабілях размясцілі чырвоныя транспаранты. На іх былі напісаныя даты вызвалення кожнага раённага цэнтра ў 1944 годзе. Таксама на кожнай машыне прэзентавалі адметнасць раёна. Слонімскі раён хваліўся мясакамбінатам, Дзятлаўскі - санаторыем «Радон». Воранаўскі прадстаўляла «Воранаўская сельгастэхніка», а Зэльвенскі - «Ганненскі кірмаш» і Зэльвенскае вадасховішча.

Скрыншот з відэа тэлеканала «Гродна Плюс»

Таксама быў аўтамабіль ад Скідзеля, на якім прэзентавалі Скідзельскі цукровы камбінат. Былі аўтамабілі ад «Гарадзенскага маёнтка „Каробчыцы“» і «Гродна Азот» з «Хімвалакно».

За аўтакалонай прайшлі па 24 супрацоўнікі ад буйных гродзенскіх прадпрыемстваў: «Гродна Азот», «ЗОВ Мебель», «Гроднааблгаз», «Гродзенскі мясакамбінат» і іншыя.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне абмежавалі рух у Дзень незалежнасці і як вярнуцца дадому пасля салюту

Скрыншот з відэа тэлеканала «Гродна Плюс»
Скрыншот з відэа тэлеканала «Гродна Плюс»

Пасля аўтапараду на плошчы Леніна ўзнагародзілі пасведчаннямі гродзенцаў, якіх унеслі ў Кнігу славы горада Гродна. З прамовамі выступілі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік Лукашэнкі, інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025