Абноўлены пляж На Юбілейным возеры. Крыніца: Telegram-канал "Телеканал "Гродно Плюс". Новости Гродно"
Гродзенскія ўлады плануюць добраўпарадкоўваць гарадскія пляжы ў Гродне і пляж на Юбілейным возеры. Змяніцца выгляд і летніх душаў, і фантанчыкаў. Таксама туды паспрабуюць прыцягнуць гандаль і распаўсюдзіць пракат шэзлонгаў і парасонаў на ўсе пляжы Гродна.
Будуць разбірацца і са спартыўнымі пляцоўкамі. «Каб, сапраўды, пляжны адпачынак быў падобны да пляжнага», — пракаментаваў планы кіраўнік гарвыканкама Андрэй Хмель у жывым эфіры на «Гродна Плюс».
Гэтым летам на возеры Юбілейным з’явіўся пракат парасонаў, шэзлонгаў, столікаў. «Гэта проба пяра для таго, каб проста паглядзець, ці ацэняць гэта грамадзяне», — сказаў Андрэй Хмель.
«Калі мы будзем бачыць, што гэта ўспрымаецца грамадзянамі станоўча, значыць, будзем развіваць яе паўсюдна», — сказаў Хмель. Як хутка гэта адбудзецца, ён не ўдакладніў, але сказаў, што пакуль паслуга карыстаецца поспехам.
Зараз пракат працуе з пятніцы па нядзелю з 10:00 да 22:00. Шэзлонг каштуе 1,80 руб. за першыя 2 гадзіны, далей — 0,90 руб. за кожную дадатковую гадзіну. Парасон — 1,50 руб. і 0,70 руб., стол — 0,90 і 0,40 адпаведна. Шэзлонгі і парасон можна арандаваць і камплектам, у такім выпадку столік дадуць бясплатна.
Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2024
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…