Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Гродне ў 2024 годзе адсвяткуюць з аўтапарадам, мітынгам, канцэртам і традыцыйным феерверкам. Хэдлайнерам для святочнага канцэрта выбралі Ігара Нікалаева, расійскага спевака, пік папулярнасці якога быў у 1990-х.
Праграма Дня Незалежнасці ў Гродне
Парк Жылібера
- 10:00-10:20 цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вуліцы Сацыялістычная-Дзяржынскага
- 10:20-10:50 “Жывыя карціны”, аўтапарад дасягненняў Гродзенскай вобласці ў розных сферах.
Плошча Леніна
- 11:00-11:40 урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- 11:40-24:00 святочны канцэрт:
- 11:45-12:45 арт-група “Беларусы” (г. Мінск);
- 12:45-13:45 Ганна Благава (г. Мінск);
- 13:45-15:30 народны тэатр эстрадных мініяцюр “Канкан”, дуэт баяністаў “Баян-Бэнд”;
- 15:30-16:00 мужчынскі вакальны ансамбль “Гродзенскія хлопцы” Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”;
- 19:00-20:00 гурт “Хіт Хантэр”;
- 20:00-22:00 народная эстрадная студыя “Міленіум”, народны эстрадны калектыў “Струны сэрца” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
- 22:00-21.55 Ігар Нікалаеў (Расійская Федэрацыя).
- 22:55-23:00 рэспубліканская акцыя «Праспяваем Гімн разам!».
- 23:00-23:10 святочны феерверк.
- 23:15-24:00 танцавальная праграма з кавер-бэндам “Цені”.
- 10:00-24:00 рэстаран пад адкрытым небам.
Плошча А.Тызенгаўза, вуліцы Сацыялістычная, Дзяржынскага
- 12:00-18:00 “Жывыя карціны”, выстава машын аўтапарада дасягненняў Гродзенскай вобласці ў розных сферах.
Парк Жылібера
Сцэна парка
- 12:00-20:00 святочны канцэрт:
- творчыя калектывы ветэранаў працы і Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
- майстар-класы па розных відах танца ад Луны і Юрыя Зябкіных і народнага ансамбля танца “Мадэрн”;
- танцавальная рэтра-праграма.
Тэрыторыя па перыметры вялікага фантана
- 12:00-18:00 выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Пляцоўка каля Тэатра лялек
- 12:00-18:00 моладзевая інтэрактыўная праграма «За Беларусь!».
«Швейцарская даліна»
- 12:00-18:00 анімацыйныя праграмы, шоу роставых лялек, аквагрым, шоу мыльных бурбалак, выступы дзіцячых калектываў, бібліятэчная інтэрактыўная праграма.
Уваход у парк з боку вуліц Ажэшкі, Дзяржынскага
- 12:00-18:00 паказальныя выступленні, майстар-класы супрацоўнікаў МНС, Гродзенскай пагранічнай групы, Дэпартамента аховы, ДАІ, міліцыі.
Ва ўсім парку будуць працаваць атракцыёны, гандаль.
Вуліца Савецкая
- 12:00-18:00 дэманстрацыйныя пляцоўкі станаўлення і развіцця гарадскіх прадпрыемстваў, тэматычныя інсталяцыі, інтэрактыўныя зоны ўстаноў і арганізацый горада Гродна.
Плошча Савецкая
- 12:00-18:00 “Турнір сяброўства”, спартыўнае мястэчка, турнір па баскетболе 3х3;
- 18:00-20:00 святочны канцэрт творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
- 12:00-23:00 кафэ пад адкрытым небам.
У праграме магчымы змены.




