Навіны

Бегма, паўзком і цераз Нёман. У Гродне пройдзе прыгодніцкая гонка Grodno Challenge

У Гродне пройдуць спаборніцтвы ў фармаце гарадской прыгодніцкай гонкі. У іх злучаныя спорт, экстрым і галаваломкі. Удзельнічаць у адной з трас на выбар можа кожны.

Спаборніцтвы пройдуць 6 ліпеня. Кожную каманду з двух чалавек чакаюць этапы па арыентаванні, веласпорце, вяровачныя этапы, трэба будзе вырашаць галаваломкі і пераадольваць розныя перашкоды. Таксама перад пачаткам гонкі арганізатары могуць аб’явіць і дадаць дадатковыя дысцыпліны. Удзельнікам прапануюцца трасы на выбар, якія для зручнасці пазначаны па колерах:

  • забавы (жоўты) — прыкладна 10−20 км; разліковы час для пераможцаў - 1,5−2,5 гадзін (без веласіпеда);
  • прыгода (сіні) — прыкладна 20−30 км; разліковы час для пераможцаў 2,5−4 гадзіны (неабходны ровар);
  • экстрым (чырвоны) — прыкладна 40−50 км; разліковы час для пераможцаў 4−6 гадзіны (неабходны ровар);
  • сямейная (зялёная) — прыкладна 3−5 км. Гэта траса, дзе ўдзельнікі не спаборнічаюць адзін з адным, а імкнуцца прайсці трасу цалкам. Разліковы час праходжання 1−1,5 гадзіны (без ровара).

Умовы ўдзелу

Удзельнічаць могуць зборныя ад арганізацый, гурткоў, цэнтраў турызму і краязнаўства, каманды ВНУ і спартыўных клубаў, а таксама асобныя спартсмены.

Каманды могуць быць толькі з мужчын, толькі з жанчын і змяшаныя (мужчына і жанчына). Каманды ў класе «Сямейная» не дзеляцца паводле ўзросту і полу. На трасе «Забавы» каманда павінна складацца з двух чалавек старэйшых за 16 гадоў або аднаго старэйшага за 12 гадоў і аднаго дарослага (18 гадоў і больш). На трасе «Прыгода» ў камандзе павінна быць два чалавекі, старэйшыя за 16 гадоў. На трасе «Экстрым» у камандзе павінна быць два чалавекі, старэйшыя за 18 гадоў.

Старты пачнуцца з 11.00, для розных трас у розны час. У 17.00 — закрыццё фінішу для ўсіх трас.

Для ўдзелу трэба запоўніць заяўку да 30 чэрвеня. Таксама спатрэбіцца здаць арганізацыйны ўзнос у залежнасці ад трасы і даты рэгістрацыі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: горадспорт

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025