На вуліцы Чырвонапартызанскай выставілі на аўкцыён участак паміж дамамі № 1 і № 5. Ён знаходзіцца ў 100 метрах ад берага Нёмана і з яго адкрываецца від на старую частку Гродна. Абвестку апублікаваў «Гродзенскі цэнтр нерухомасці».

За ўчастак плошчай 0,0612 га хочуць амаль 29,5 тыс. рублёў (€ 8,6 тыс.). Да зямельнага надзелу можна падключыць электрычнасць, але яе забаронена выкарыстоўваць для працы электрапліты, электраацяплення і гарачага водазабеспячэння. Таксама можна падлучыць газа- і водазабеспячэнне.
Участак размяшчаецца ў трох ахоўных зонах:
- нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў;
- ліній, збудаванняў электрасувязі і радыёфікацыі;
- водаахоўнай зоны Нёмана.
Чытайце таксама: З відам на Каложу і гістарычны цэнтр: на вуліцы Міра здаюць у арэнду памяшканне для творчай майстэрні
Згодна з панарамамі на «ЯндексКарты», летась на гэтым участку былі гароды і клумбы, на якіх раслі кветкі.
